arXiv.org
arXiv.org — найбуйнейшы бясплатны архіў электронных публікацый навуковых артыкулаў і іх прэпрынтаў па фізіцы, матэматыцы, астраноміі, інфарматыцы і біялогіі.
arXiv | |
---|---|
URL | arXiv.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Навуковы |
Мова(-ы) | Англійская |
Уладальнік | Лос-Аламаская нацыянальная лабараторыя[d] і Карнельскі ўніверсітэт[1] |
Аўтар | Paul Ginsparg[d] |
Пачатак працы | 14 жніўня 1991[2][3] |
Бягучы статус | Online |
Рэйтынг Alexa | 2 075[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьБольшасць публікацый архіва даступна ў зыходным выглядзе ў фармаце ΤΕΧ (і яго варыянтах), але можна таксама запампаваць дакументы, якія генеруюцца аўтаматычна ў фарматах PostScript і PDF. Частка артыкулаў выкладваецца аўтарамі ў фарматах, адрозных ад ΤΕΧ (а менавіта, PDF, PostScript і HTML).
Існуе магчымасць аформіць e-mail-падпіску на спіс новых артыкулаў з іх анатацыямі. Можна падпісацца або на ўсе артыкулы, або на артыкулы толькі па цікавай тэматыцы, напрыклад: вылічальный геаметрыі, дыскрэтнай матэматыцы і інш.
Пры даданні ў архіў публікацыя аўтаматычна дадаецца ў базу цытавання Citebase. Гэта дазваляе ацаніць індэкс цытавання, гэта значыць фармальную прыкмету значнасці артыкула.
Артыкулы, якія выкладваюцца аўтарамі ў архіў, не праходзяць працэдуру навуковага рэцэнзавання (і ў сувязі з гэтым, строга кажучы, не лічацца навуковымі публікацыямі). Мадэратары архіва могуць удакладніць і перакласіфікаваць кірунак (раздзел архіва), у якім з'явіцца артыкул. У студзені 2004 года ў архіве была ўведзена сістэма папярэдняга пацверджання (англ.: endorsement), у адпаведнасці з якой аўтар, які накіроўвае артыкул, павінен мець статус «даручальніка» (endorser) ці артыкул мусіць быць рэкамендаваны іншым даручальнікам; статус даручальніка атрымліваюць аўтаматычна аўтары з прызнаных акадэмічных устаноў. Гэта сістэма дазваляе паменшыць колькасць псеўданавуковых публікацый.
Артыкулы архіва могуць быць зменены іх аўтарамі; пры гэтым, як правіла, застаюцца даступнымі і раннія варыянты.
Гісторыя
правіцьАрхіў быў створаны Полам Джынспаргам[5] у 1991 годзе ў Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі і першапачаткова прызначаўся для фізічных артыкулаў, але паступова ўзніклі раздзелы, прысвечаныя іншым навукам.
Старое даменнае імя архіва — xxx.lanl.gov Архівавана 23 студзеня 2020. было зменена таму, што некаторыя праграмы-фільтры блакіравалі доступ да сайта, успрымаючы xxx як указанне на парнаграфічны змест. Тым не менш старое даменнае імя працягвае падтрымлівацца нароўні з асноўным — arxiv.org. Існуе некалькі дзясяткаў люстэркаў архіва (у тым ліку было люстэрка і ў Расіі, але ў красавіку 2012 года яно было закрыта).[заўв 1]
У наш час архіў спансуецца і абслугоўваецца Карнельскім універсітэтам ЗША, часткай чыёй бібліятэкі і лічыцца.
Статыстыка
правіцьДа канца лістапада 2011 года ў архіве змяшчалася больш за716 688 публікацый за ўвесь перыяд існавання[6], а сярэднямесячнае папаўненне публікацыямі ў 2011 годзе па кірунках склала:
- Physics: 5709 (65,56 %)
- astro-ph (Astrophysics/Астрафізіка): 1105 (19,79 %)
- cond-mat (Condensed Matter/Фізіка кандэнсаванага стану): 1123 (20,11 %)
- gr-qc (General Relativity and Quantum Cosmology/Агульная тэорыя адноснасці і квантавая касмалогія): 331 (5,93 %)
- hep-ex (High Energy Physics — Experiment/Фізіка высокіх энергій — эксперымент): 213 (3,81 %)
- hep-lat (High Energy Physics — Lattice/Фізіка высокіх энергій на рашотцы): 78 (1,40 %)
- hep-ph (High Energy Physics — Phenomenology/Фізіка высокіх энергій — фенаменалогія): 532 (9,53 %)
- hep-th (High Energy Physics — Theory/Фізіка высокіх энергій — тэорыя): 457 (8,18 %)
- math-ph (Mathematical Physics/Матэматычная фізіка): 326 (5,84 %)
- nlin (Nonlinear Sciences/Нелінейная дынаміка): 124 (1,42 %)
- nucl-ex (Nuclear Experiment/Ядзерная фізіка — эксперымент): 101 (1,81 %)
- nucl-th (Nuclear Theory/Ядзерная фізіка — тэорыя): 189 (3,38 %)
- physics (іншыя раздзелы фізікі): 696 (12,46 %)
- quant-ph (Quantum Physics/Квантавая фізіка): 434 (7,77 %)
- math (Mathematics/Матэматыка): 1943 (22,31 %)
- CoRR (Computer Science — Computing Research Repository/Камп'ютарныя навукі — рэпазітар): 738 (8,47 %)
- q-bio (Quantitative Biology/Матэматычная біялогія): 113 (1,30 %)
- q-fin (Quantitative Finance/Фінансавая матэматыка): 46 (0,53 %)
- stat (Statistics/Статыстыка): 159 (1,83 %)
- Усяго: 8708 (100 %)[7]/
Такім чынам, кожны месяц дадавалася ў сярэднім 8000—9000 артыкулаў, з якіх асноўная маса даводзіцца на фізіку і матэматыку.
Заўвагі
правіць- ↑ Артыкулы ў arXiv выкладваюць навукоўцы, якія працуюць у розных краінах свету. Большасць артыкулаў напісана на англійскай мове. Можна апублікаваць артыкул і на любой мове, пры ўмове, што загаловак і анатацыя напісаны на англійскай мове.
Крыніцы
правіць- ↑ https://web.archive.org/web/20040229070716/https://arxiv.org/
- ↑ Ginsparg P. It was twenty years ago today ... — ArXiv.org. — arXiv:1108.2700v2 Праверана 13 ліпеня 2023.
- ↑ Ginsparg P. ArXiv at 20. / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 2011. — Vol. 476, Iss. 7359. — P. 145–147. — ISSN 1476-4687; 0028-0836
- ↑ https://www.alexa.com/siteinfo/arxiv.org
- ↑ Электронны arXiv навукі
- ↑ arXiv.org (англ.). — Open access to 716,688 e-prints in Physics, Mathematics, Computer Science, Quantitative Biology, Quantitative Finance and Statistics. Праверана 15 жніўня 2012.
- ↑ arXiv.org (англ.). — Паводле даных статыстыкі па кожным раздзеле на афіцыйным сайце. Праверана 15 жніўня 2012.