Кеплер (тэлескоп)

«Кеплер» — астранамічны спадарожнік НАСА, абсталяваны звышадчувальным фатометрам, спецыяльна прызначаны для пошуку экзапланет (планет па-за Сонечнай сістэмы — каля іншых зорак), падобных да Зямлі[5]. Гэта першы касмічны апарат, створаны з такой мэтай. Ён названы ў гонар нямецкага матэматыка і астранома, які адкрыў законы руху планет. Абсерваторыя магла адначасова назіраць звыш 100 тыс. зорак. Наяўнасць планеты ў зоркі вызначаецца па перыядычных зменах яркасці апошняй, якія выклікаюцца транзітамі — праходжаннямі планеты перад зоркай.

Касмічны тэлескоп «Кеплер»
Арганізацыя: Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА
Хвалевы дыяпазон: 400—865 нм[1]
NSSDC ID: 2009-011A
Месцазнаходжанне: у космасе
Тып арбіты: геліяцэнтрычная
Вышыня арбіты: 1 а.а.
Перыяд абароту: 372,5 дзён
Запушчаны: 7 сакавіка 2009 года 03:49:57 UTC[2]
Запушчаны з: Фларыда (штат) База ВПС на мысе Канаверал[3]
Выведзены на арбіту: Delta-II (7925-10L)
Маса: 1039 кг
Дыяметр: 0,95 м
Плошча збіраючай 
паверхні:
0,708 м²[4]
Сайт: kepler.nasa.gov

Запуск адбыўся 6 сакавіка 2009 года ў 22:49 па часе Усходняга ўзбярэжжа ЗША. Будаўніцтвам і пачатковай аперацыяй кіравала «Лабараторыя рэактыўнага руху» НАСА, а першасны падрадчык, «Ball Aerospace», быў адказным за распрацоўку сістэм палёту «Кеплера». Са снежня 2009 года адказнасць за кіраванне місіяй лягла на Даследчы цэнтр Эймса, які таксама здзяйсняе асноўны аналіз навуковых даных ад тэлескопа.

Асноўная праграма была разлічана на 3,5 гады. 12 мая 2013 года тэлескоп «Кеплер» выйшаў са строю[6][7]; арбітальная абсерваторыя страціла арыентацыю ў прасторы, бартавы камп'ютар перайшоў у «бяспечны рэжым» (чакальны рэжым)[8]. Хоць пасля выхаду са строю махавікоў дакладная арыентацыя апарата стала немагчымай, аналіз даных будзе працягвацца яшчэ некалькі гадоў.

За тры гады працы тэлескопам «Кеплер» былі зроблены важныя і нават сенсацыйныя адкрыцці, напрыклад, былі выяўлены планеты памерам з Зямлю і менш. Да пачатку 2014 года ім было адкрыта звыш 3500 кандыдатаў у планеты, з якіх 246 апынуліся пацверджаны рознымі навуковымі групамі даследчыкаў[9].

30 кастрычніка 2018 года афіцыйны прадстаўнік NASA Пол Херц абвясціў аб завяршэнні міссіі касмічнай абсерваторыі Kepler[10][11].

Мэта місіі

правіць

Навуковая мэтай тэлескопа «Кеплер» з'яўляецца даследванне структуры і разнастайнасці планетарных сістэм. Для гэтага, разглядаючы мноства зорак, неабходна дасягнуць некалькіх мэт:

  • Вызначыць, колькі планет, падобных да Зямлі, і вялікіх планет знаходзяцца каля прыдатнай для жыцця зоны (для ўсіх спектральных тыпаў зорак).
  • Вылічыць дыяпазон памераў і формаў арбіт гэтых планет.
  • Ацаніць колькасць планет, размешчаных у мультызоркавых сістэмах.
  • Вызначыць дыяпазон памераў арбіты, яркасці, дыяметра, масы і шчыльнасці кароткаперыядычных планет-гігантаў.
  • Выявіць дадатковых членаў у кожнай знойдзенай планетарнай сістэме, выкарыстоўваючы іншыя методыкі.
  • Вывучыць уласцівасці тых зорак, у якіх выяўлены планетарныя сістэмы.
  • Меркавалася, што ў найбліжэйшыя 2 гады «Кеплер» выявіць прыкладна 50 планет падобных да Зямлі паводле свайго хімічныга саставу.

«Кеплер» зусім не падобны да «Хабла». Запушчаны на нізкую калязямную арбіту «Хабл» неаднаразова рамантавалі, і па камандзе з цэнтра «Хабл» можна паварочваць у любы бок. «Кеплер» абарачаецца вакол Сонца і накіраваны на пэўны ўчастак неба — уздоўж датычнай да нашага рукава галактыкі, у кірунку да яе цэнтра. Тэлескоп бесперапынна адсочвае гэты ўчастак, знаходзячы экзапланеты па зменах інтэнсіўнасці зоркі.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Kepler Mission: Photometer and Spacecraft Архівавана 18 лістапада 2005. (англ.) (Праверана 23 студзеня 2012)
  2. Aarhus University Staff. KASC Scientific Webpage(недаступная спасылка). Kepler Asteroseismic Science Consortium (14 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 14 сакавіка 2009.
  3. NASA’s Shuttle and Rocket Missions (англ.) (Праверана 23 студзеня 2012)
  4. Spacecraft and Instrument (англ.) (Праверана 23 студзеня 2012)
  5. Kepler Mission(недаступная спасылка). NASA (1 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 14 сакавіка 2009.
  6. Kepler Mission Manager Update (англ.). NASA (15 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 27 мая 2013.
  7. Тэлескоп «Кеплер» выйшаў са строю (руск.). Lenta.ru (16 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2013. Праверана 27 мая 2013.
  8. Аляксандр Яршоў. Перайшоў у бескарысны рэжым (руск.)(недаступная спасылка). Lenta.ru (16 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 27 мая 2013.
  9. Kepler (англ.). НАСА. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2012. Праверана 27 мая 2013.
  10. В NASA сообщили о завершении миссии телескопа Kepler // Газета.Ru, 30.10.2018
  11. "NASA Kepler and K2 on Twitter". Twitter(руск.). Праверана 2018-10-31.

Спасылкі

правіць