Канаверал

(Пасля перасылкі з Мыс Канаверал)

Мыс Кана́верал (англ.: Cape Canaveral от ісп.: cañaveral — «зараслі цукровага трыснягу», плаўні); у 1964—1973 гадах — мыс Кенэдзі (англ.: Cape Kennedy) — мыс на атлантычным узбярэжжы штата Фларыда, ЗША, на ўсход ад вострава Мерыт, ад якога ён аддзелены ракой Банана[en] (англ.: Banana river). Мыс з'яўляецца часткай так званага Space Coast (літаральна «Касмічнага ўзбярэжжа»), на ім размешчана станцыя ВПС ЗША «Мыс Канаверал». Паколькі мноства амерыканскіх касмічных апаратаў былі запушчаны і са станцыі, і з размешчанага на суседнім востраве Мерыт касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, назва Мыс Канаверал ці Канаверал стала метонімам, і ёй пазначаюць абодва стартавыя комплексы. У памяць пра дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы мысу Канаверал быў прысвоены тэлефонны код 321 (намёк на зваротны адлік перад стартам).

Канаверал
англ. Cape Canaveral

28°28′30″ пн. ш. 80°33′10″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Суб'ектФларыда 
Канаверал (Фларыда)
Канаверал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акрамя базы ВПС ЗША, на мысе размяшчаюцца маяк[en] і порт[en]. Існуюць і прыродныя славутасці — лагуна Маскіта[en], рака Індыян-рывер[en], Нацыянальны заказнік дзікай прыроды востраў Мерыт[en] і нацыянальнае ўзбярэжжа Канаверал.

Гісторыя назвы

правіць

Паштовыя аддзяленні на тэрыторыі называліся Артэзія з 1893 па 1954 год; Порт-Канаверал з 1954 па 1962 год; і Кейп-Канаверал (Мыс Канаверал) з 1962 года па цяперашні час.

З 1963 па 1973 год зона таксама называлася Мыс Кенэдзі. Прэзідэнт Джон Кенэдзі паставіў мэту: высадка на Месяц. Пасля яго забойства ў 1963 годзе, яго ўдава, Жаклін Кенэдзі, прапанавала прэзідэнту Ліндану Джонсану пераназваць касмічны цэнтр. Джонсан параіў пераназваць увесь мыс. У выніку 28 лістапада 1963 года Ліндан Джонсан абвясціў, што мыс Канаверал будзе пераназваны ў мыс Кенэдзі ў гонар прэзідэнта Кенэдзі, які быў забіты шэсць дзён назад. Загад № 11129, выпушчаны 29 лістапада, таксама зацвердзіў, што Цэнтр запускаў будзе пераназваны ў Касмічны цэнтр Кенэдзі[1].

Нягледзячы на тое, што пераназванне было ўхвалена Камісіяй па тапонімах ЗША у 1964 годзе, яно не было папулярным у Фларыдзе, асабліва ў горадзе Кейп-Канаверал[en]. У 1973 годзе заканадаўчы сход Фларыды прыняў закон, які аднавіў ранейшую чатырохсотгадовую назву, камісія яго ўхваліла. Назва мыс Канаверал ізноў стала афіцыйнай з 9 кастрычніка 1973 года[1]. Сям'я Кенэдзі апублікавала пісьмовую заяву, у якой выказала сваё разуменне ў сувязі з прыняццем падобнага рашэння. Касмічны цэнтр Кенэдзі захаваў сваю назву.

Фатаграфіі

правіць

Зноскі

  1. а б Spaceline.org. THE HISTORY OF CAPE CANAVERAL (1959-PRESENT) (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 12 верасня 2011.

Спасылкі

правіць