Джэферсан Барэгард (Джэф) Сешнс III (англ.: Jefferson Beauregard "Jeff" Sessions III; нар. 24 снежня 1946, Селма, Алабама) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 84-ы Генеральны пракурор ЗША (9 лютага 2017 года — 7 лістапада 2018 года). Малодшы сенатар ЗША ад штата Алабама (1997—2017).

Джэф Сешнс
англ.: Jeff Sessions
44-ы генеральны пракурор Алабамы[d]
16 студзеня 1995 — 3 студзеня 1997
Пераемнік William H. Pryor, Jr.[d]
84-ы генеральны пракурор ЗША[d]
9 лютага 2017 — 7 лістапада 2018
Папярэднік Dana Boente[d]
Пераемнік Matthew Whitaker[d]
федэральны пракурор ЗША[d]
1981 — 1993
Сенатар ЗША
3 студзеня 1997 — 3 студзеня 1999
Папярэднік Howell Heflin[d]
Сенатар ЗША
3 студзеня 1999 — 3 студзеня 2001
Сенатар ЗША
3 студзеня 2001 — 3 студзеня 2003
Сенатар ЗША
3 студзеня 2003 — 3 студзеня 2005
Сенатар ЗША
3 студзеня 2005 — 3 студзеня 2007
Сенатар ЗША
3 студзеня 2007 — 3 студзеня 2009
Сенатар ЗША
3 студзеня 2009 — 3 студзеня 2011
Сенатар ЗША
3 студзеня 2011 — 3 студзеня 2013
Сенатар ЗША
3 студзеня 2013 — 3 студзеня 2015
Сенатар ЗША
3 студзеня 2015 — 3 студзеня 2017
Сенатар ЗША
3 студзеня 2017 — 8 лютага 2017
Пераемнік Luther Strange[d]
Нараджэнне 24 снежня 1946(1946-12-24)[1][2] (77 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Jefferson Beauregard Sessions
Жонка Мэры Блэкшыр[d]
Веравызнанне метадызм[d][4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, адвакат, палітолаг
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія ЗША і United States Army Reserve[d][3]
Званне капітан[3]
Узнагароды
Сайт jeffsessions.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2007 годзе паводле рэйтынгу National Journal Сешнс увайшоў у пяцёрку самых кансерватыўных сенатараў.

У 1977 годзе пераехаў у Мабіл. З’яўляўся федэральным пракурорам (1981—1993) і генеральным пракурорам штата (1995—1997).

18 лістапада 2016 года абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў Джэфу Сешнсу заняць пасаду Генеральнага пракурора ЗША. 8 лютага 2017 года зацверджаны на пасадзе Сенатам ЗША.

9 лютага 2017 года, пасля доўгіх слуханняў і дэбатаў у Сенаце і зацвярджэння на пасадзе, быў прыведзены да прысягі ў Авальным Кабінеце. У той жа дзень у яго прысутнасці прэзідэнт Трамп падпісаў тры выканаўчыя ўказы аб барацьбе са злачыннасцю ў Злучаных Штатах.

У сакавіку 2017 года Сешнс афіцыйна ўзяў самаадвод ад расследавання любых спраў, звязаных з абвінавачаннем Расіі ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары.

7 лістапада 2018 года, на наступны дзень пасля «прамежкавых выбараў», Сешнс пайшоў у адстаўку па просьбе прэзідэнта Трампа. Прычынай адстаўкі стала адмова Сешнса ад нагляду за расследаваннем спецпракурора Роберта Мюлера адносна ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША 2016 года.

Зноскі