Дзеці-салдаты ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга

Падчас Першай і Другой кангалезскіх войн у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, а таксама наступных канфліктаў (Ітурыйскі канфлікт, Канфлікт у Ківу, Паўстанне Камвіны Нсапу) баявыя фракцыі актыўна вербавалі дзяцей-салдат[1]. На 2003 год у «гарачай кропцы» ваявалі 30 000 непаўналетніх[2]. Да 10 000 з гэтай колькасці змагаліся на баку прэзідэнта Ларана Кабілы[3].

Група дзяцей-салдат на ўсходзе ДР Конга. Прыблізна 2000—2007.

Некаторыя з іх далучыліся да баявых фракцый не на добраахвотнай аснове. Часам баевікі выкрадалі дзяцей і прымушалі ваяваць на сваім баку[4].

Прыкметным стаў выпадак прыцягнення непаўналетніх удзельнікамі паўстання Камвіны Нсапу ў правінцыі Касаі. Справа ў тым, што значная частка мясцовых жыхароў перакананыя ў магічнай сіле дзяцей. Падобныя ўяўленні паспрыялі павялічэнню здольнасці дрэнна ўзброеных баевікоў паспяхова супрацьстаяць урадавай арміяй, так як вайскоўцы нацыянальнай арміі таксама вераць у прымхі[5].

Прыцягненне дзяцей-салдат пераследвалася як кангалезскім, так і міжнародным правасуддзем. Першым асуджаным стаў маёр Жан-П’ер Біёё, які 19 сакавіка 2006 года прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі[6]. Праз некалькі гадоў Міжнародным крымінальным судом асуджаны камандзіры паўстанцаў Боска Нтаганда[7] і Томас Лубанга[8].

У 2015 годзе выйшаў амерыканскі мастацкі фільм «Бязродныя звяры» рэжысёра Кэры Фукунага. У цэнтры карціны — кангалезскія дзеці-салдаты[9].

Заўвагі

правіць
  1. Whiteman 2012, p. 80.
  2. Wessells 2007, p. 12.
  3. Singer 2006, p. 21.
  4. "Warrant of Arrest unsealed against five LRA Commanders" (Press release). International Criminal Court. 2005-10-14. Архівавана з арыгінала 2013-12-12. Праверана 2009-06-02. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2013. Праверана 4 лютага 2024.
  5. Дети-солдаты в Конго пьют кровь своих жертв
  6. Chikuhwa 2009, p. 48.
  7. Bosco Ntaganda sentenced to 30 years for crimes in DR Congo. BBC News (7 лістапада 2019). Праверана 7 November 2019.
  8. "(ICC jails Lubanga to 14 years)". Архівавана з арыгінала 2016-03-03.
  9. Африканские дети солдаты

Літаратура

правіць
  • Singer, Peter Warren (2006). Children at War. University of California Press. ISBN 978-0520248762.
  • Whiteman, Shelly L. (2012). "Child Combatants and Peace Processes Challenges of Inclusion and Exclusion". In Rosemary Sheehan; Helen Rhoades; Nicky Stanley (рэд-ры). Vulnerable Children and the Law: International Evidence for Improving Child Welfare, Child Protection and Children's Rights. Jessica Kingsley Publishers. pp. 75–124. ISBN 978-1849058681.
  • Wessells, Michael G. (2007). Child Soldiers: From Violence to Protection. Harvard University Press. ISBN 978-0674023598.
  • Chikuhwa, Tonderai W. (2009). "The Evolution of the United Nations Protection Agenda for Children". In Scott Gates; Simon Reich (рэд-ры). Child Soldiers in the Age of Fractured States. University of Pittsburgh Press. pp. 37–54. ISBN 978-0822960294.