Ітурыйскі канфлікт

Ітурыйскі канфлікт — міжэтнічны канфлікт паміж хема і ленду ў правінцыі Ітуры (ДР Конга). Разгортваўся на фоне Другой кангалезскай вайны.

Ітурыйскі канфлікт
Асноўны канфлікт: Другая кангалезская вайна
Дата 19992007
Месца Правінцыя Ітуры
Вынік спыненне агню
Праціўнікі
Хема:

ваенная падтрымка:

Ленду:
Агульныя страты
60 000 загінулых[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

Рэгіён Ітуры знаходзіцца на мяжы з Суданам і Угандай. Край насялялі ленду, хема і іншыя народы. Усе этнасы правінцыі належылі да банту, нілотаў і суданскай групы. Шчыльнасць насельніцтва ў Ітуры — адна з самых высокіх у ДРК. Колькасць этнасаў ленду і хема найбольш значная ў гэтым рэгіёне і складала да пачатку 2000 года адпаведна 700 тыс. і 150 тыс. чалавек.

Ленду прыйшлі на кангалезскія землі ў XVI стагоддзі з Судана, адносяцца да суданскай групы. Нілоты-хема сталі асвойваць край пазней — у XVII стагоддзі. Яны мігравалі з Уганды. Першы этнас традыцыйна займаецца земляробствам, у той час як другі — жывёлагадоўляй, што штурхае на міграцыю ў пошуку новых пашы для жывёлы. Канфрантацыя народаў пачалася пры бельгійскай каланізацыі, так як хема занялі адміністрацыйныя пасады, захаваўшы сваё асаблівае становішча нават пасля здабыцця незалежнасці Конга. Ленду спрабавалі таксама ўздельнічаць у кіраванні краем, але хема не жадалі саступаць прывілеяваных пазіцый.

Даволі хутка хема пашырылі свае зямельныя ўладанні за кошт тэрыторый, якія належалі суседзям. Пры гэтым буйныя землеўладальнікі не саромеліся падкупляць правасуддзе. У выніку гаспадарка ленду была знішчана. Акрамя таго, разбагацелыя хема сталі атрымліваць дапамогу ад угандыйскай арміі і трымаць у пастаянным страху іншы народ.

Ход падзей правіць

З-за чарговага пашырэння зямельных уладанняў хема ў 1999 годзе пачаліся ўзброеныя сутыкненні. Канфлікт пачаўся на поўнач ад г. Бунія і паступова перакінуліся на ўвесь раён Ітуры. Эскалацыі спрыялі падраздзяленні ўгандыйскай арміі, якія знаходзіліся ў рэгіёне яшчэ з 1998 года і аказалі падтрымку народнасці хема. Гэта яшчэ больш абвастрала супярэчнасці паміж этнасамі і прыводзіла да трагічных наступстваў. Правадыры ленду стварылі атрады самаабароны і самі пачалі нападаць на вёскі хема.

Адзначалася, што ў сутычках хема выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю завадской вытворчасці, у той час ленду — традыцыйныя дроцікі і самаробныя стрэльбы.

Фіксаваліся выпадкі канібалізму[3].

У пачатку 2001 года асноўныя баі разгарнуліся за Бунію, у выніку якіх загінулі сотні людзей. Прадстаўнікі розных этнасаў абвінавачвалі гуманітарныя і няўрадавыя арганізацыі ў падтрыманні ворага. Па паведамленні агенцтва «Франс-Прэс», у маі ў Ітуры былі забітыя шэсць супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа. Угандыйская ваенная разведка выказала здагадку, што за забойствамі стаялі ленду. У канцы 2002 года гэты канфлікт выйшаў на новы ўзровень гвалту: этнасы пачасцілі напады на варожыя вёскі, якія суправаджаліся забойствамі, катаваннямі, згвалтаваннямі, рабаваннямі і разбурэннем сацыяльнай інфраструктуры. У знішчэнні некаторых населеных пунктаў прымала ўдзел угандыйская верталётная авіяцыя. Сітуацыя пагаршалася тым, што лідары розных паўстанцкіх груповак ДР Конга сталі выкарыстоўваць гэтыя этнічныя звады ў сваіх інтарэсах.

Пасля вываду ўгандыйскіх войск барацьбой з баевікамі ленду займаліся вайскоўцы Узброеных сіл ДР Конга.

Да канца сакавіка 2004 года міратворцам ААН атрымалася змякчыць вастрыню міжэтнічнага канфлікту ў Ітуры дзякуючы прымусу да міру і аднаўленню правапарадку. Аднак пазней сутычкі аднавіліся.

У 2006 годзе кангалезскі ўрад падпісаў пагадненне аб спыненні агню з групоўкай ленду «Патрыятычныя сілы супраціўлення Ітуры»[4][5][6]. 22 жніўня 2007 года тры іншыя фракцыі ленду (Фронт нацыяналістаў і інтэграцыяністаў, Кангалезскі рэвалюцыйны рух і Фронт патрыятычнага супраціўлення Ітуры) пагадзіліся разброіцца і спыніць баявыя дзеянні[7].

Злачынствы правіць

У 2006 годзе перад Міжнародным крымінальным судом паўстаў лідар Саюза кангалезскіх патрыётаў (групоўка хема) Томас Лубанга за ўцягванне непаўналетніх у канфлікты і этнічныя чысткі[8].

У снежні 2012 года Міжнародны крымінальны суд апраўдаў Мацьё Нгуджола Чуі. Ён абвінавачваўся ў здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці падчас Ітурыйскага канфлікту. Суддзі ў сваім рашэнні пастанавілі, што прадстаўленыя абвінавачваннем доказы і паказанні сведак не дазваляюць у поўнай меры без сумненняў прыйсці да высновы аб тым, што баевік быў датычны да злачынстваў[9].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2019. Праверана 12 красавіка 2019.
  2. BBC NEWS | World | Africa | Eastern DR Congo rebels to disarm(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 26 снежня 2011.
  3. В Конго партизаны-людоеды поедают плененных пигмеев. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2011. Праверана 17 лістапада 2008.
  4. "Battle for control of the DRC: Who are the Front for Patriotic Resistance in Ituri (FRPI)?". International Business Times. October 29, 2015. Праверана July 18, 2016.
  5. Country Reports on Human Rights Practices for 2008, Volume I. United States Department of State. December 2010. ISBN 9780160875151.
  6. "Who's who among armed groups in the east". IRIN. June 15, 2010. Праверана July 17, 2016.
  7. DR Congo: Ex-militia Members Agree To Disarm Scoop
  8. Перед Международным уголовным судом предстал первый обвиняемый
  9. МУС оправдал полковника конголезской национальной армии, бывшего лидера повстанцев в ДРК Матье Нгуджоло Чуи. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2013. Праверана 21 снежня 2012.

Літаратура правіць