Дзеясловы англійскай мовы
Дзеясловы англійскай мовы (English verbs) - гэта часціны англійскай мовы, якія абазначаюць дзеянні ў розныя моманты часу. Спрагаюцца па часу і, у абмежаванай ступені па ліку і асобе. Большасць дзеясловаў англійскай мовы маюць граматычныя катэгорыі трывання, пераходнасці, стану і ладу.
Можна ўмоўна падзяліць дзеясловы англійскай мовы на наступныя катэгорыі: дапаможныя дзеясловы, асноўныя (якія ў сваю чаргу могуць быць правільнымі ці няправільнымі), мадальныя і фразавыя. Існуюць таксама 3 неасабовых формы дзеясловаў англійскай мовы - інфінітыў, герундый і дзеепрыметнік.
Дапаможныя дзеясловы
правіцьДапаможныя дзеясловы (auxilliary verbs) выкарыстоўваюцца для выражэння граматычных катэгорый часу і ў некаторых выпадках ліку і асобы. У сучаснай англійскай мове іх толькі 4 - do, be, have i will. Гэтыя 4 дзеясловы звычайна не перакладаюцца на беларускую мову, калі выступаюць у ролі дапаможных, але ў сказах, дзе яны выступаюць у ролі асноўных дзеясловаў, яны перакладаюцца наступным чынам: do - рабіць, be - быць, have - мець і will - жадаць, загадываць (мадальны дзеяслоў). Усе вышэй пералічаныя дзеясловы з’яўляюцца няправільнымі, і маюць свае формы прошлага часу, прыслоўя прошлага часу (3-й формы) і г.д. Выкарыстанне do, be, have i will як дапаможных дзеясловаў можна праілюстраваць на наступных прыкладах.
Дапаможны дзеяслоў do: Do you like coffee? - Вы любіце каву? (do выражае пытанне); He does not read such books - Ён не чытае такія кнігі (does перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку і "суправаджае" адмоўную часціцу not (не/ня)); I did study - Я сапраўды вучыў/Я займаўся, займаўся (did выкарыстоўваецца для перадачы прошлага часу, у сцвярджальных сказах дапаможны дзеяслоў do ўзмацняе сэнс асноўнага дзеяслова ("сапраўды, але ж")).
Ве ў якасці дапаможнага дзеяслова выкарыстоўваецца ў працяглым часе: What is he looking for? - Што ён шукае? (is перадае 3-ю асобу адзіночнага ліку цяперашняга часу, стаіць перад дзейнікам he (ён) і такой пазіцыяй выражае пытанне і з’яўляецца часткай канструкцыі выражэння працяглага часу). Таксама be служыць дапаможным дзеясловам у канструкцыях з пасіўным (залежным) станам (She was asked a lot of questions - Ей задалі шмат пытанняў) і перфектнымі (завершанымі) формамі (I have been waiting for a friend - Я чакаю сябра).
Выкарыстанне have i will як дапаможных дзеясловаў носіць больш абмежаваны характар. Have ставіцца ў канструцыях з перфектнымі (завершанымі) формамі асноўных дзеясловаў, прычым у завершана-працяглых формах ён яшчэ суправаджаецца 3-й формай дзеяслова be, як гэта паказана на вышэй прыведзеным прыкладзе "I have been waiting for a friend". А will выкарыстоўваецца для перадачы будучага часу і нярэдка выступае ў камбінацыі з дапаможнымі дзеясловамі be і have (I will have finished the work by 5 - Я скончу работу да пяці). У адрозненні ад have, які мае форму 3-й асобы адзіночнага ліку has, will як дапаможны дзеяслоў можа ставіцца толькі ў прошлы час (Future-in-the-Past), звычайна, ў канструкцыях з даданым сказам умовы каб перадаць тое, што магло б адбыцца ў цяперашнім ці будучым часе, але так і не адбылася: I would go there if I had time - Я пайшоў бы туды, калі б меў час.
Асноўныя дзеясловы
правіцьСпражэнне дзеясловаў англійскай мовы
правіцьНайбольш распаўсюджанай формай дзеяслова англійскай мовы з’яўляецца просты інфінітыў (так званая 1-я форма няправільных дзеясловаў), якім выражаецца просты цяперашні час амаль для ўсіх лікаў і асоб, а таксама загадны лад (go to work - ідзі(це) на работу). Усе дзеясловы, акрамя мадальных, маюць форму 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу выражаную суфіксам s(es) (he wants - ён хоча). Таксама ўсе дзеясловы, акрамя мадальных і некаторых іншых ставяцца ў працяглую форму з дапамогай суфікса ing і адпаведнай формы дапаможнага дзеяслова be. Правільныя дзеясловы (regular verbs) ў форме простага прошлага часу (Past Simple), ва ўсіх завершаных формах (Perfect Tenses) і ў залежным стане (Passive Voice) набываюць суфікс ed: I worked (я працаваў), he has finished (ён (толькі што) скончыў), it was discussed (гэта было абмяркавана). Няправільныя дзеясловы (irregular verbs) маюць спецыяльныя формы выражэння простага прошлага часу (2-я форма) і формы прошлага дзеепрыметніка для завершанага часу і залежнага стану. Звычайна ў падручніках па англійскай мове для чужынцаў і білінгвальных слоўніках (напрыклад, беларуска-англійскіх) прыводіцца спіс няправільных дзеясловаў англійскай мовы з пералічэннем усіх іх форм.
Табліца няправільных дзеясловаў
правіць1-я форма | 2-я форма | 3-я форма | Пераклад |
---|---|---|---|
be | was, were | been | быць |
bear | bore | born | нараджаць, несці |
beat | beat | beaten | біць |
become | became | become | рабіцца |
begin | began | begun | пачынаць |
blow | blew | blown | дзмуць |
break | broke | broken | ламаць |
bring | brought | brought | прыносіць |
build | built | built | будаваць |
burn | burnt | burnt | паліць, гарэць |
buy | bought | bought | купляць |
catch | caught | caught | лавіць |
choose | chose | chosen | выбіраць |
come | came | come | прыходзіць |
cost | cost | cost | каштаваць |
cut | cut | cut | рэзаць |
do | did | done | рабіць |
draw | drew | drawn | маляваць |
dream | dreamt | dreamt | марыць |
drink | drank | drunk | піць |
drive | drove | driven | весці машыну |
eat | ate | eaten | есці |
fall | fell | fallen | падаць |
feel | felt | felt | адчуваць |
fight | fought | fought | змагацца |
find | found | found | знаходзіць |
fly | flew | flown | летаць |
forget | forgot | forgotten | забываць |
forgive | forgave | forgiven | дараваць, выбачаць |
freeze | froze | frozen | замярзаць |
get | got | got | атрымоўваць |
give | gave | given | даваць |
go | went | gone | ісці, ехаць |
grow | grew | grown | расці, расціць |
have | had | had | мець |
hang | hung, hanged | hung, hanged | вісець, вешаць |
hear | heard | heard | чуць |
hold | held | held | трымаць, праводзіць |
hurt | hurt | hurt | балець |
keep | kept | kept | захоўваць, працягваць |
know | knew | known | ведаць |
lay | laid | laid | класці |
lead | led | led | весці, узначальваць |
learn | learnt | learnt | вучыць, даведывацца |
leave | left | left | пакідаць |
lend | lent | lent | пазычаць (каму-н.) |
let | let | let | дазволяць |
lie | lay | lain | ляжаць |
light | lit | lit | запаліваць |
lose | lost | lost | губляць |
make | made | made | рабіць |
mean | meant | meant | значыць, мець намер |
meet | met | met | сустракацца, знаеміцца |
pay | paid | paid | плаціць |
put | put | put | класці, ставіць |
read [ri:d] | read [red] | read [red] | чытаць |
ring | rang | rung | званіць |
rise | rose | risen | усходзіць (сонца) |
run | ran | run | бегчы |
say | said | said | казаць |
see | saw | seen | бачыць |
sell | sold | sold | прадаваць |
send | sent | sent | пасылаць |
set | set | set | класці, усталевываць, наладжваць |
shake | shook | shaken | трасці, паціскаць (руку) |
shine | shone | shone | свяціць, ззяць |
shoot | shot | shot | страляць |
show | showed | shown | паказываць, дэманстраваць |
shrink | shrank | shrunk | скарачаць, асесці (аб тканіне) |
shut | shut | shut | зачыняць |
sing | sang | sung | спяваць |
sit | sat | sat | сідзець |
sleep | slept | slept | спаць |
speak | spoke | spoken | размаўляць |
spend | spent | spent | праводзіць (час), траціць (грошы) |
spread | spread | spread | распаўсюджваць |
stand | stood | stood | стаяць |
sweep | swept | swept | месці |
swim | swam | swum | плаваць |
take | took | taken | браць |
teach | taught | taught | навучаць |
tell | told | told | казаць, апавядаць |
think | thought | thought | думаць, лічыць |
throw | threw | thrown | кідаць |
understand | understood | understood | разумець |
wake | woke | woken | прасынацца |
wear | wore | worn | насіць (вопратку), карыстацца (касметыкай) |
win | won | won | перамагаць |
write | wrote | written | пісаць[заўв 1] |
Мадальныя дзеясловы
правіцьУсе мадальныя дзеясловы (modal verbs, modals) аб’ядноўваюць наступныя рысы. Яны перадаюць розны настрой у спалучэнні з іншымі дзеясловамі, якія ставяцца ў розныя інфінітыўныя формы. Яны могуць мець форму прошлага часу, але не маюць форм будучага часу (для выражэння прошлых і будучых дзеянняў нярэдка выкарыстоўваюцца немадальныя сінонімы гэтых дзеясловаў). Большасць мадальных дзеясловаў не ставіцца разам з дапаможнымі дзеясловамі.
Can i may
правіцьМадальны дзеяслоў can у большасці выпадкаў выражае фізічную здольнасць, магчымасць штосьці зрабіць (I can swim -Я ўмею плаваць). Дзеяслоў may звычайна выражае дазвол ці забарону на тое ці іншае дзеянне (May I smoke here? - Можна мне тут курыць?). Can i may перадаюць таксама нязначную верагоднасць чаго-небудзь (He can/may be working now - Магчыма, ён зараз працуе). Абодва дзеясловы маюць форму прошлага часу could i might адпаведна. У будучым часе, і не толькі, can замяняецца сінонімам be able to (быць здольным на штосьці), а may замяняецца на пасіўную канструкцыю дзеяслова allow (дазваляць) - be allowed to. Выраз can't help звычайна перакладаецца "ня магчы не (рабіць што-небудзь)" (I can't help laughing - Я не магу не смяяцца).
Must, have to i be to
правіцьГэтыя 3 дзеясловы перадаюць ідэю абавязку. Must звычайна выражае альбо неабходнасць (I must go to work - Я павінен ісці на работу), альбо значную верагоднасць чаго-небудзь (She must be at home - Хутчэй за ўсе яна дома). Дзеяслоў have to можа замяняць must у прошлым і будучым часе, але сам перадае крыху іншы сэнс - "вымушанасць": I had to tell him everything - Я быў вымушаны ўсе сказаць яму[заўв 2]. Есць прынцыповая розніца і паміж адмоўнымі формамі гэтых дзеясловаў: mustn't азначае "нельга", а don't have to - "няма неабходнасці". Дзеяслоў be to перадае ідэю службовага абавязку (I am to conduct the reseach - Я павінен праводзіць гэта даследванне), наканаванасці лесам (The girl was to become his wife - Гэтай дзяўчыне было наканавана стаць яго жонкай). Дзеясловы have to i be to не маюць звычайных граматычных уласцівасцяў мадальных дзеясловаў (адсутнасць будучага часу, адсутнасць дапаможных дзеясловаў (есць у have to)), але традыцыйна адносяцца да мадальных. Спалучэнне must needs з’яўляецца ўстойлівым і перакладаецца словам "абавязкова".
Shall
правіцьГэты дзеяслоў выкарыстоўваецца ў сучаснай англійскай мове для выражэння абавязку павіннасці, напрыклад у кантрактах і іншых юрыдычных дакументах: The Seller shall make reasonable compensation to the Buyer - Прадавец абавязаны выплаціць разумную кампенсацыю пакупніку. Таксама сустракаецца ў ветлівых прапановах: Shall I go with you? - Хочаш, пайду з табой/Ці не жадаеце, каб я з вамі пайшоў?
Should i ought to
правіцьДзеясловы should i ought to перадаюць ідэю аб тым, што пажадана альбо варта зрабіць, але не абавязкова: You should (ought to) read this book - Вам варта прачытаць гэту кнігу. Яшчэ яны могуць перадаваць верагоднасць, магчымасць чаго-небудзь: He should be at home now - Ён, верагодна зараз знаходзіцца дома. Таксама should можа выкарыстоўвацца для выражэння эмоцый: Why should I marry this guy? - Чаму гэта я павінна выходзіць за гэтага хлопца? Дзеяслоў should звычайна выкарыстоўваецца ў паўсядзеннай англійскай, а ought - у "сур'езных" сітуацыях: афіцыйная лексіка, бацькоўскія парады і г. д. Дзеяслоў should першапачаткова быў формай дзеяслова shall, але ў сучаснай англійскай мове яны разглядаюцца як самастойныя дзеясловы з рознымі значэннямі[1].
Will
правіцьГэты дзеяслоў можа складаць цяжкасці пры перакладзе бо з’яўляецца адначасова звычайным правільным (са значэннем "праяўляць волю, загадываць") і дапаможным пры выражэнні будучага часу і мадальным. Мадальны дзеяслоў will i яго форма прошлага часу would могуць перадаваць звычкі, дзеянні які паўтараюцца час ад часу (He will sit for hours by the window - Ён сядзіць многія гадзіны ля акна). Адмоўная форма гэтых дзеясловаў выражае адмову каго-небудзь ад тых ці іншых дзеянняў ці брак у рабоце неадушаўленых прадметаў (My pen won't write - Мая асадка не піша). У камбінацыі з дзейнікам першай асобы will як мадальны дзеяслоў перадае праяўленне волі (I will not forgive her for that - Я ей гэтага не дарую/Я не жадаю ей гэта дараваць).
Need i dare
правіцьДзеяслоў need можа быць і мадальным і звычайным. Значэнні, якія ён перадае: патрэба ў чым-небудзь ці яе адсутнасць: Need I repeat it? - Ці трэба мне гэта паўтарыць? Як мадальны дзеяслоў need звычайна сустракаецца ў пытаннях і адмоўных сказах. Можа выкарыстоўвацца ў сцвярджальных сказах, але гэта рэдкасць[2][3]. Need як звычайны дзеяслоў не мае такіх абмежаванняў.
Мадальны дзеяслоў dare выкарыстоўваецца пераважна ў пытаннях і ў адмоўных сказах і выражае значэнне "асмельвацца, адважвацца": How dare you look at me? - Як ты асмельваешься глядзець на мяне? Можа выкарыстовацца і як звычайны правільны дзеяслоў ва ўсіх відах сказаў: He didn't dare to go there again - Ён не асмельваўся хадзіць туды ізноў. Выраз dare say з’яўляецца ўстойлівым і перакладаецца "асмелюсь сказаць, я лічу, магчыма".
Фразавыя дзеясловы
правіцьФразавыя дзеясловы (phrasal verbs) - гэта спалучэнне дзеясловаў з прыназоўнікамі ці часціцамі, якія ставяцца пасля дзеяслова. Некаторыя спецыялісты па граматыцы англійскай мовы дзеяляць іх на 4 тыпы:
- Першы: пераходны дзеяслоў+прыназоўнік (Listen to music - Слухаць музыку)
- Другі: пераходны дзеяслоў+часціца (Turn off the light/Turn it off - Выключыць святло)
- Трэці: непераходны дзеяслоў+часціца (Hurry up - Спяшацца)
- Чацверты: пераходны дзеяслоў+часціца+прыназоўнік (Put up with the noise - Цярпець шум, (літаральна: "прымірыцца"))[4].
Трэба зазначыць што не ўсе фразавыя дзеясловы строга падпарадкуюцца такой сістэме. Напрыклад дзеяслоў work out можа быць непераходным (3-і тып) і значыць "практыкавацца ў спартыўнай зале, пампаваць мускулы", але можа выкарыстоўвацца з дапаўненнем, якое выражаецца займеннікам ці назоўнікам, тады ён робіцца пераходным (2-і тып) і перадае зусім іншы сэнс "вырашаць (задачу, праблему), распрацоўваць (праект)")[5].
Заўвагі
правіць- ↑ Табліца няправільных дзеясловаў перапрацавана на падставе апублікаванай на сайце кафедры ТІПП ІПД
- ↑ Дзеяслоў must можа выражаць прошлы час з дапамогай перфектных інфінітываў: You must have mentioned it! - Вы павінны былі сказаць аб гэтым!
Зноскі
- ↑ KrylovaGordon 2008, p. 126, §104.
- ↑ KrylovaGordon 2008, p. 136, §118.
- ↑ Alexander 2003, p. 178.
- ↑ Alexander 2003, p. 116.
- ↑ http://www.multitran.ru