Адкрыць галоўнае меню

Дзмі́тар Зво́німір (Дзмітрый Звонімір; харв.: Dmitar Zvonimir; памёр 20 красавіка 1089) — кароль Харватыі з дынастыі Трпіміравічаў, які кіраваў у 10761089 гадах. У часы яго кіравання харвацкае каралеўства знаходзілася ў зеніце сваёй магутнасці, пасля яго смерці пачаўся хуткі заняпад.

Дзмітар Звонімір
Dmitar Zvonimir
Дзмітар Звонімір
сцяг
Кароль Харватыі
1076 — 1089
Папярэднік: Петар Крэшымір IV
Пераемнік: Сцепан II
 
Дзейнасць: суверэн
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: невядома
Смерць: 20 красавіка 1089(1089-04-20)
Пахаванне:
Род: Трпіміравічы
Бацька: Stjepan Svetoslavić[d]
Жонка: Алена Прыгожая
Дзеці: Радаван, Клаўдзія

БіяграфіяПравіць

Дзмітар Звонімір быў прадстаўніком старэйшай галіны Трпіміравічаў, Святаславічаў. Кароль Святласлаў Суранья быў адхілены ад улады ў 1000 годзе братамі Гаіславам і Крэшымірам, і з таго часу Харватыяй кіравалі спадчыннікі апошняга, Крэшыміравічы. Святаславічы з 1027 года ўсталявалі сваю ўладу над Славоніяй. Дзмітар Звонімір стаў банам Славоніі ў сярэдзіне 1070-х гадоў. Кароль Петар Крэшымір IV у абмен на рэінтэграцыю Славоніі ў Харвацкае каралеўства зрабіў Звоніміра сваім саветнікам, банам Харватыі і сваім фактычным спадчыннікам (у Петара Крэшыміра не было сыноў).

У 1075 годзе нарманы ўварваліся ў Харватыю і аблажылі Раб. У гэты ж перыяд памёр кароль Петар Крэшымір, паводле некаторых крыніц, у нарманскім палоне. Пасля смерці караля ў краіне ўспыхнула міжусобіца: частка харвацкай знаці, настроеная супраць Звоніміра, выбрала каралём бана Славаца.

 
Каранацыя Дзмітара Звоніміра

Гэтыя выбары супраць волі Папы Рымскага і жадання багатых далмацінскіх гарадоў прывялі да таго, што супраць Славаца былі прызваныя нарманскія сілы. Паводле паведамлення старой харвацкай хронікі, Славац быў разбіты на Рабе і кінуты ў вязніцу[1]. Сучасныя даследчыкі лічаць, што ў гэтым паведамленні ідзе гаворка пра паражэнне на Рабе Петара Крэшыміра, а Славаца згадаюць памылкова. Славац згаданы як кароль усяго ў некалькіх дакументах і фактычна не кіраваў[1]. Перыяд міжцарства 1074—1075 гадоў завяршыўся зацвярджэннем на троне Дзмітара Звоніміра пры падтрымцы Папы Рыгора VII. Звонімір быў каранаваны ў Салоне 8 кастрычніка 1076 года пасланцам папы, пры гэтым выкарыстоўваліся адмыслова створаная карона.

 
Заручыны Дзмітара Звоніміра і Алены

Звонімір працягнуў паспяховую ўнутраную і знешнюю палітыку свайго папярэдніка Петара Крэшыміра. Унутраныя рэформы прывялі да эканамічнага ўздыму, у прыватнасці, было цалкам адменена рабства. Кароль зрабіў сваёй сталіцай горад Кнін, які атрымаў мянушку «Звоніміраў горад». Знакамітая Башчанская пліта, найстаражытны помнік харвацкага глагалічнага пісьменства, змяшчае згадку пра караля Звоніміра і створана неўзабаве пасля яго смерці.

У знешняй палітыцы Дзмітар Звонімір працягнуў курс на збліжэнне з папскім прастолам і ў той жа час заняў больш варожую пазіцыю ў дачыненні да Візантыі, чым Петар Крэшымір IV. Звонімір усталяваў саюзніцкія адносіны з нядаўнім ворагам, нарманамі, і калі нарманскі граф Роберт Гвіскар у пачатку 1080-х гадоў уварваўся ў балканскія правінцыі Візантыі, Дзмітар Звонімір паслаў яму на дапамогу войска.

 
Помнік Дзмітару Звоніміру ў Кніне

Дзмітар Звонімір быў у шлюбе з Аленай, сястрой караля Венгрыі Ласла Святога і дачкой Белы I. Праз гэты шлюб ён парадніўся не толькі з кіруючым домам Венгрыі, але таксама і з каралеўскімі сем’ямі Польшчы, Даніі, Балгарыі і Візантыі. У гэтым шлюбе нарадзілася двое дзяцей: сын Радаван, які памёр раней, чым сам Звонімір і дачка Клаўдзія. У сувязі з адсутнасцю спадчыннікаў у караля, харвацкі трон перайшоў пасля яго смерці да апошняга прадстаўніка дынастыі Трпіміравічаў Сцепана II, унука Сцепана I і пляменніка Петара Крэшыміра IV.

Існуе некалькі версій смерці Дзмітара Звоніміра ў 1089 годзе[2]. Паводле некаторых крыніц, ён памёр натуральнай смерцю, аднак у «Летапісе папа Дукляніна» паведамляецца, што ён быў забіты ўласнымі салдатамі з прычыны закліку да харватаў ісці вызваляць Гроб Гасподні; гэта ідэя была непапулярнай сярод знаці і ў арміі. Пазнейшая прыпіска да «Летапісу папа Дукляніна» выкладае легенду пра праклён, які нібыта прамовіў паміраючы кароль, прадказаўшы, што харваты страцяць сваю дзяржаву і на шмат стагоддзяў апынуцца пад чужым кіраваннем.

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Фрейдзон В. И. История Хорватии. Краткий очерк с древнейших времён до образования республики (1991 г.) — СПб.: Алетейя, 2001.
  • Летапіс папа Дукляніна

Шаблон:Трпіміравічы Шаблон:Кіраўнікі Харватыі