Роберт Гвіскар
Роберт Гвіскар (каля 1015 — 17 ліпеня 1085) — адзін з правадыроў нарманаў, якія ўварваліся ў Італію.
Роберт Гвіскар старафр.: Robert Viscart | |
![]() | |
Дзейнасць | кандацьер |
---|---|
Веравызнанне | хрысціянства |
Нараджэнне | 1016 |
Смерць | 17 ліпеня 1085 |
Пахаванне | |
Дынастыя | Атвілі[d] |
Бацька | Танкрэд дэ Гатвіль[d] |
Маці | Фрэсенда дэ Атвіль[d] |
Жонка | Альберада Буональберга[d] і Сішэльгаіта[d] |
Дзеці | Ражэр I Борса[d], Баэмунд I Тарэнцкі, Гі Атвільскі[d], Эма Атвільская[d], Мацільда д'Альтавія[d], Роберт Скаліа[d], Сібіла дэ Атвіль[d], Hélène de Hauteville[d], Héria de Hauteville[d], Mabille de Hauteville[d] і Constance of Sicily[d] |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Удзельнічаў у войнах з візантыйцамі за тэрыторыі ў Паўднёвай Італіі, разбіў войскі папы Льва IX пры Чывітатэ (1053). 3 1057 граф Апуліі. Папа Мікалай II узаконіў заваяванні Роберта Гвіскара і абвясціў яго ў 1059 герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі, а Роберт Гвіскар прынёс папу васальную прысягу. Да 1072 валодаў Паўднёвай Італіяй і Сіцыліяй, залажыў асновы Сіцылійскага каралвўства. Папа Грыгорый VII, імкнучыся прыпыніць далейшыя заваяванні Роберта Гвіскара, адлучыў яго ў 1074 ад царквы, але ў 1080 зняў адлучэнне і перадаў таму ў лен усе занятыя ім тэрыторыі. Роберт Гвіскар перамог візантыйскія войскі Аляксея I Камніна ў бітве каля Дырахія (1081). У 1084 прыйшоў на дапамогу папе Грыгорыю VII, якога ў Рыме трымаў у аблозе імператар Генрых IV. Выцесніў войскі імператара з Рыма, зруйнаваў і разрабаваў горад.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.