Бітва пры Дырахіі (1081)
Бітва пры Дырахіі (цяпер горад Дурэс у Албаніі) адбылася 18 кастрычніка 1081 года паміж арміямі Візантыйскай імперыі і нарманаў з Паўднёвай Італіі. Рамеямі кіраваў імператар Аляксей I Камнін, нарманамі — Роберт Гвіскар. Бітва адбывалася недалёка ад Дырахія (таксама вядомага як Дураца) — візантыйскай сталіцы Ілірыі — і скончылася перамогай нарманаў.
Бітва пры Дырахіі | |||
---|---|---|---|
![]() Італія і Ілірыя ў 1084 годзе | |||
Дата | 18 кастрычніка 1081 года | ||
Месца | Дырахій | ||
Вынік | перамога нарманаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Пасля заваявання Паўднёвай Італіі і Сіцыліі нарманамі візантыйскі імператар Міхаіл VII Дука ажаніў свайго сына з дачкой Роберта Гвіскара. Калі Міхаіл быў зрынуты, яго цесць вырашыў напасці на Візантыю ў 1081 годзе. Салдаты Гвіскара пачалі аблогу Дырахія, аднак яго флот быў разбіты венецыянцамі. 18 кастрычніка нарманскія войскі сутыкнуліся з візантыйцамі пад камандаваннем Камніна. Бітва пачалася з нападу правага флангу візантыйцаў, які здолеў абыйсці левы фланг праціўніка і разбіць яго, прымусіўшы ўцякаць. Варажскія найміты пачалі праслед тых, хто адыходзіў, але яны былі аддзелены ад галоўных сіл і забіты. Напад нарманскіх рыцараў на візантыйскі цэнтр вырашыў зыход бітвы, і воінам Камніна прыйшлося адступіць.
Пасля гэтай перамогі, у лютым 1082 года Гвіскар захапіў Дырахій і працягнуў наступ, авалодаўшы большай часткай Македоніі і Фесаліі. Але з-за нападу Свяшчэннай Рымскай імперыі на яго саюзніка — Папу Рымскага — Роберту прыйшлося пакінуць Грэцыю. Камандаванне над арміяй у Грэцыі прыняў Баэмунд Тарэнцкі, які атрымаў перамогу над Камнінам у некалькіх бітвах, але ў выніку быў разбіты ім каля горада Ларыса. Пры адступленні ў Італію нарманы страцілі ўсе захопленыя тэрыторыі, і Візантыя змагла пачаць аднаўленне ад мінулых міжусобіц і войнаў.
Зноскі
- ↑ а б Haldon 2001, p. 134
- ↑ Birkenmeier 2002, p. 62
- ↑ D'Amato & Rava 2010, p. 9
- ↑ Ганна Камніна. Алексіяда Кніга 1
- ↑ а б Haldon 2001, p. 137
- ↑ Norwich 1995, p. 20
- ↑ Treadgold 1997, p. 614
- ↑ а б Ганна Камніна. Алексіяда Кніга 4
КрыніцыПравіць
- Анна Комнина. В 15 книгах // Алексиада. — СПб.: Алетейя, 1996. — 704 с. — ISBN 5-89329-006.
ЛітаратураПравіць
- Brown, Reginald Allen. The Normans. — Woodridge: Boydell Press, 1984. — ISBN 085115199X.
- Holmes, Richard. The World Atlas of Warfare: Military Innovations that Changed the Course of History. — Viking Studio Books, 1988. — ISBN 0670819670.
- Cross, Robin. The Guinness Encyclopedia of Warfare. — Enfield: Guinness Publishing, 1991. — ISBN 0851129854.
- Norwich, John Julius. Byzantium: The Decline and Fall. — London, United Kingdom: Viking, 1995. — ISBN 0670823775.
- Hooper, Nicholas; Bennett, Matthew. The Cambridge Illustrated Atlas of Warfare: The Middle Ages, 768—1487. — Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press, 1996. — ISBN 0521440491.
- Treadgold, Warren T. A History of the Byzantine State and Society. — Stanford, California: Stanford University Press, 1997. — ISBN 0804724210.
- Haldon, John F. The Byzantine Wars: Battles and Campaigns of the Byzantine Era. — Stroud, Gloucestershire: Tempus Publishing, 2001. — ISBN 0752417959.
- Birkenmeier John W. The Development of the Komnenian Army: 1081—1180. — Boston, Massachusetts: Brill, 2002. — ISBN 9004117105.
- Harris, Jonathan. Byzantium and the Crusades. — London, United Kingdom: Hambledon and London, 2003. — ISBN 1852852984.
- Gravett, Christopher; Nicolle, David. The Normans: Warrior Knights and their Castles. — Oxford, United Kingdom: Osprey Publishing, 2006. — ISBN 1846030889.
- D'Amato, Raffaele; Rava, Guiseppe. The Varangian Guard 988—453. — Long Island City, New York and Oxford, United Kingdom: Osprey Publishing, 2010. — ISBN 1849081794.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва пры Дырахіі (1081)