Манш

дэпартамент Францыі

Манш (фр.: Manche) — дэпартамент на паўночным захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Ніжняя Нармандыя. Парадкавы нумар 50. Адміністрацыйны цэнтр — Сен-Ло. Насельніцтва 481,5 тыс. чалавек (52-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Манш
Manche
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Манш на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 50
Рэгіён: Ніжняя Нармандыя
Прэфектура: Сен-Ло
Акруг: 4
Кантонаў: 52
Камун: 602
Статыстыка
Насельніцтва 52-е месца
 -1999 481,5 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 79 чал/км²
Плошча: 5938 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча тэрыторыі 5938 км². Манш уключае частку паўвострава Катантэн і востраў Шасей. З захаду і паўночнага ўсходу дэпартамент амываецца водамі праліва Ла-Манш. Даўжыня берагавой лініі складае каля 350 км.

Дэпартамент уключае 4 акругі, 52 кантона і 602 камуны.

Манш — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Нармандыя. Да 1796 г. сталіцай Манша быў горад Кутанс, зноў атрымаў гэты статус пасля другой сусветнай вайны (Сен-Ло быў амаль цалкам разбураны) і захоўваў яго да аднаўлення Сен-Ло.

Спасылкі правіць