Дзмітрый Аляксандравіч Башлай

украінскі футбаліст

Дзмітрый Башлай (нар. 25 красавіка 1990, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Радуня» з Стэнжыцы.

Футбол
Дзмітрый Башлай
Поўнае імя Дзмітрый Аляксандравіч Башлай
Нарадзіўся 25 красавіка 1990(1990-04-25)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 190 см
Вага 76 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Радуня
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
2003—2005 Украіна Лакаматыў (Кіеў)
2005—2006 Украіна Абалонь-Змена (Кіеў)
2007 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2014 Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 125 (8)
2014—2015 Казахстан Тараз 39 (0)
2016 Украіна Алімпік (Данецк) 0 (0)
2016 Украіна Абалонь-Бровар (Кіеў) 10 (1)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 22 (1)
2018 Украіна Палтава 11 (2)
2018 Украіна Дніпро-1 8 (1)
2019 Украіна Арсенал (Кіеў) 12 (0)
2019—2021 Польшча Падбяскідзе (Бельска-Бяла) 38 (2)
2021— Польшча Радуня (Стэнжыца) 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 верасня 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец кіеўскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за клубы «Лакаматыў», «Абалонь-Змена» і «Дынама». Дарослую кар’еру распачаў у 2007 годзе ў клубе «Нафтавік-Укрнафта» з Ахтыркі. У сезоне 2007/08 выступаў за дубль, а пасля вылету каманды з Вышэйшай лігі стаў трапляць у асноўную каманду, дзе з цягам часу замацаваўся ў складзе.

У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз», куды быў запрошаны былым трэнерам ахтырскага клуба Яўгенам Яравенкам. У складзе «Тараза» стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2016 года пасля звальнення Яравенкі разам з іншымі ўкраінскімі ігракамі пакінуў «Тараз». У лютым 2016 года перайшоў у данецкі «Алімпік», але так і не згуляў за яго ў Прэм’ер-лізе. Другую палову 2016 года правёў у кіеўскім клубе «Абалонь-Бровар».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», але не падышоў[3]. Неўзабаве далучыўся да іншага беларускага клуба — «Дняпра» з Магілёва, і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. Замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан, выступаў на пазіцыях апорнага паўабаронцыі цэнтральнага абаронцы. У маі і чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення вырнуў месца на полі.

У студзені 2018 года стаў іграком узбекскага клуба «Маш’ал»[5]. Аднак, «Маш’ал» не быў дапушчаны да ўдзелу ў Суперлізе ў сезоне 2018, і ў лютым паўабаронца вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Палтавы»[6].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Дніпро-1». У лютым 2019 года далучыўся да кіеўскага «Арсенала», у складзе якога 24 лютага 2019 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з чарнігаўскай «Дзясной» (0:2).

У ліпені 2019 года адправіўся ў Польшчу, дзе стаў іграком клуба «Падбяскідзе» з Бельска-Бялы. Па выніках сезона 2019/20 дапамог камандзе выйсці ў Экстраклясу, аднак праз год яна зноў выбыла ў Першую лігу. У ліпені 2021 года далучыўся да клуба Другой лігі Польшчы «Радуня».

Зноскі