Дзмітрый Аляксандравіч Сямёнаў

Дзмітрый Аляксандравіч Сямёнаў (11 чэрвеня 1926 — 29 верасня 1982) — беларускі грамадскі дзеяч.[1]

Дзмітрый Сямёнаў
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, хімік, аўтар дзённіка
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1926(1926-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1982(1982-09-29) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску 11 чэрвеня 1926 года. Ягоныя бацькі, Аляксандр і Алёна з Турцэвічаў, былі эканамістамі з вышэйшай адукацыяй.

У Другую сусветную вайну ў часе нямецкай акупацыі вучыўся ў мінскай фельчарскай школе і працаваў у Краязнаўчым музеі пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця.

У 1944 годзе выехаў у Германію. Жыў у беларускіх лагерах для перамешчаных асоб, удзельнічаў у беларускім скаўтынгу, дапамагаў Антону Адамовічу ў выданні «Ведамак». Аўтар «Дзённіка», які вёў у 1943—1947 гадах (выдадзены ў Мінску ў 2012 годзе) і які быў знойдзены, дзякуючы ягонай дачцэ Раіне. Дзённік Дзмітрый Сямёнаў пачаў весці 1 студзеня 1943 года, там ён сістэматычна запісваў тагачасныя падзеі: бягучае жыццё, вучобу, прызнанні ў каханні, паходы ў кіно, падрабязны рэпертуар мінскіх кінатэатраў за немцамі, сістэматычныя аблавы паліцыі, харчаванне ў той галодны час, таксама дакладна натуе і пазнейшае жыццё ў Германіі перад капітуляцыяй, першыя паваенныя гады.

У пачатку 1950-х прыбыў у ЗША. Жыў у Нью-Джэрсі. Вывучаў паліталогію ў Ратгерскім універсітэце. Працаваў хімікам.

Памёр 29 верасня 1982 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Цікавыя факты правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943—1947. Мінск: Медысонт, 2012. — 334 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд», 23). ISBN 978-985-6982-68-5

Спасылкі правіць