Дзмітрый Данілавіч Жарнасекаў

Дзмітрый Данілавіч Жарнасекаў (нар. 9 кастрычніка 1959, Данецк, Украіна) — біяхімік. Доктар біялагічных навук (2019, Украіна; 2020, Беларусь), дацэнт (2017). Член Украінскага хімічнага таварыства (1981).

Дзмітрый Данілавіч Жарнасекаў
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1959(1959-10-09) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2019)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Днепрапятроўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біяхімія», 1981; аспірантура, 1984).

Працаваў у Днепрапятроўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце (1984—1987), Днепрапятроўскім нацыянальным універсітэце (1987—2006), Інстытуце біяхіміі імя А. В. Паладзіна НАН Украіны (2006—2017), Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2017, біятэхналагічны факультэт, кафедра біятэхналогіі, прафесар, у 2017—2019 — загадчык кафедры, з сакавіка 2020 — кафедра біяхіміі і біяінфарматыкі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: вылучэнне і ачыстка бялкоў і ферментаў; біяхімія жывёл і раслін; бялкі клетачнай адгезіі.

Бібліяграфія правіць

  • Полифункциональная роль адгезивных белков в формировании межклеточных контактов тканей млекопитающих в онтогенезе и при патологических состояниях : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.04 : защищена 28.01.2019 : утверждена 00.00.2019 : [нострифицирована в Республике Беларусь 14.10.2020] / Жерносеков Дмитрий Данилович. ― Киев, 2019.
  • Glu- and Lys-forms of plasminogen differentially affect phosphatidylserine exposure on the platelet surface / D. D. Zhernossekov [et al.] // Ukrainian Biochemical Journal. — 2017. — Vol. 89, spesial iss. — P. 102—110.
  • Novel aspects of platelet aggregation / Y. M. Roka-Moya [et al.] // Biopolymers and Cell. — 2014. — Vol. 30, № 1. — P. 10—15.
  • Surface-exposed actin binds plasminogen on the membrane of agonist-activated platelets: a flow cytometry study / A. O. Tykhomyrov, D. D. Zhernossekov, T. V. Grinenko // Biopolymers and Cell. — 2017. — Vol. 33, № 3. — P. 172—182.

Зноскі

Спасылкі правіць