Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў

Дзмі́трый Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нар. 10 кастрычніка 1986, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Дзмітрый Верхаўцоў
Dmitry Verkhovtsov 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1986(1986-10-10)[1][2][3] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 190 см
Вага 90 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2011 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 164 (17)
2012—2014 Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 37 (1)
2014—2015 Сцяг Расіі Уфа 20 (0)
2016 Сцяг Польшчы Карона (Кельцы) 12 (1)
2017 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 9 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 19 (2)
2008—2014 Сцяг Беларусі Беларусь 44 (3)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2016
Commons-logo.svg Дзмітрый Мікалаевіч Верхаўцоў на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў займацца футболам ва ўзросце 7 гадоў у Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтана». Неўзабаве замацаваўся ў аснове навапалачан, стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» выйграць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1).

У студзені 2010 года перайшоў у латвійскі «Вэнтспілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сезону, аднак у сакавіку 2010 года вярнуўся ў «Нафтан». У снежні 2011 года падпісаў трохгадовы кантракт з самарскімі «Крыламі Саветаў». Па заканчэнні сезону 2013/14 пакінуў самарскі клуб[4]. Неўзабаве, у чэрвені 2014 года, падпісаў двухгадовы кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі футбольным клубам «Уфа»[5]. У складзе «Уфы» з’яўляўся на полі нерэгулярна, за паўтары гады ў клубе правёў 20 матчаў у Прэм’ер-лізе.

У студзені 2016 года Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсезонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў разарваны[6]. Пасля зыходу з «Уфы» Дзмітрый стаў разглядаць польскі вектар працягу кар’еры і ў выніку падпісаў кантракт з келецкай «Каронай»[7]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды не здолеў, з’яўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 года быў адлічаны з асноўнай каманды, трэніраваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 года кантракт з польскім клубам быў разарваны[8].

Неўзабаве пасля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[9]. Пачатак сезону 2017 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня пачаў з’яўляцца на полі, хоць трывалым іграком асновы не стаў. У студзені 2018 года стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман»[10].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2006—2009 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, прымаў удзел у моладзевым чэмпіянаце Еўропы ўлетку 2009 года ў Швецыі.

2 чэрвеня 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (1:1).

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
  •   У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2008, 2009, 2011

Зноскі

СпасылкіПравіць