Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі

Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі (26 кастрычніка 1901, вёска Рагатка, Барысаўскі раён23 чэрвеня 1979) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Дзмітрый Сцяпанавіч Маўчанскі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1901
Месца нараджэння в. Рагатка, Барысаўскі раён
Дата смерці 23 чэрвеня 1979
Грамадзянства Сцяг СССР СССР

Біяграфія

правіць

Член КПСС з 1927 года. Скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1934), Вышэйшую школу партагранізатараў пры ЦК ВКП(б) (1946). Перад вайной сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б. З 1942 года ў ЦШПР, з 2 красавіка 1943 па 23 красавіка 1944 сакратар Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партызанскага злучэння. Пасля вайны сакратар Магілёўскага, Маладзечанскага абкамаў КПБ, на савецкай рабоце. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1940—52 гадах, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1952—54 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—47. Ганаровы грамадзянін горада Маладзечна (1974).

Памяць

правіць

Яго іменем названы вуліцы ў Мінске і Маладзечне; на доме ў Маладзечне, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

правіць
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.