Дзмітрый Сяргеевіч Асанаў

Дзмітрый Сяргеевіч Асанаў (нар. 18 мая 1996 года, Маладзечна) — беларускі баксёр, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2015 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года, чэмпіён Беларусі, Майстар спорту міжнароднага класа.

Баксёр
Дзмітрый Асанаў
Агульная інфармацыя
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння 18 мая 1996(1996-05-18)[1] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Вагавая катэгорыя Найлягчэйшая вага (— 56 кг)
Трэнер Ю. Чуйко, С. Асанаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У дзяцінстве акрамя бокса займаўся яшчэ і футболам, але з часам ён прыняў рашэнне цалкам засяродзіць намаганні на боксе. Першым трэнерам Дзмітрыя стаў яго бацька Сяргей Леанідавіч, які працаваў трэнерам у мясцовай спартыўнай школе. У 2012 годзе Асанаў дамогся першых сур’ёзных поспехаў на моладзевым узроўні. Спачатку ён стаў чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў, а затым выйграў еўрапейскае першынство ў сваёй узроставай групе.

У 2015 годзе Асанаў упершыню стаў чэмпіёнам Беларусі сярод дарослых. Улетку 2015 года Дзмітрый прыняў удзел у першых Еўрапейскіх гульнях у Баку. Дзякуючы дыскваліфікацыі з-за допінгу яго першага суперніка Асанаў пачаў спаборніцтвы адразу з чвэрцьфіналу. Атрымаўшы дзве ўпэўненыя перамогі беларускі баксёр прабіўся ў фінал, дзе яго супернікам стаў расіянін Бахтавар Назіраў. Бой атрымаўся вельмі упартым, але ў выніку перамогу з лікам 2:1 атрымаў Назіраў. На чэмпіянаце свету ў Досе Асанаў здолеў дабрацца да паўфіналу, дзе саступіў толькі бронзаваму прызёру летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ірландцу Майклу Конлану. Акрамя медаля сусветнага першынства беларускі баксёр атрымаў магчымасць правесці дадатковы бой з яшчэ адным бронзавым прызёрам гэтага чэмпіянату індыйцам Шывай Тапа за імянную алімпійскую ліцэнзію. Бой прайшоў з перавагай Асанава і завяршыўся з лікам 3:0 на яго карысць. Тым самым Дзмітрый заваяваў пуцёўку на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

Навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на факультэце спартовых гульняў і адзінаборстваў.

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].

Зноскі

Спасылкі правіць