Дзюгві
Дзюгві (ісл.: Dyggvi) — легендарны конунг Упсалы з роду Інглінгаў, па некаторых звестках — першы конунг з гэтага роду.
Дзюгві | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | II стагоддзе |
Дата смерці | III стагоддзе |
Месца смерці | |
Бацька | Домар[d] |
Жонка | Хель |
Дзеці | Даг Мудры[d] |
Дзюгві быў сынам Дамара і Дрот, дачкі Данпа[1], упершыню названага конунгам на дацкай мове. «Сага аб Інглінгах» паведамляе, што Дзюгві быў названы конунгам першым з усіх Інглінгаў[2], магчыма, маючы на ўвазе гэта сваяцтва як прычыну. Па словах М. І. Сцеблін-Каменскага, «пра тое, што Дзюгві быў першым названы „конунгам“, Сноры памылкова заключыў з таго, што гэтае слова ўпершыню сустракаецца ў страфе пра Дзюгві, тады як Дамальдзі ў страфе пра яго смерць названы ў арыгінале dróttinn, то бок словам, якое ўжываліся ў тым жа значэнні, што і konungr»[3].
Дзюгві памёр сваёй смерцю, яго пераемнікам стаў сын — Даг Мудры. Аўтар тэксту «Як засялялася Нарвегія», згадваючы Дзюгві ў радаводу Харальда Цудоўнавалосага, кажа: «Мы яго клічам Тругві»[4].
Асноўная захаваная крыніца, якая распавядае пра Дзюгві, — «Кола Зямное» Сноры Стурлусана, зборнік саг, складзены ў XIII стагоддзі. Пісьмовая традыцыя аб ранніх Інглінгах паўстала не раней XII стагоддзя, а таму яна вельмі ненадзейная. Па выразе даследчыцы Гвін Джонс, гэта хутчэй «свет легенд і казак», чым свет гісторыі[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Der Europäischen käyser- und königlichen Häuser historische und genealogische Erläuterung (1730—1731), Lohmeier, Georg von, und Johann Ludwig Levin Gebhardi, (3 volumes in 1. Luneburg: Sternischen Buchdruckerei, 1730—1731), FHL microfilm 1,051,694, items 4-6., pt. 1 p. 137.
- ↑ Сага об Инглингах XVII
- ↑ Круг земной. М., 1980. С. 636.
- ↑ Как заселялась Норвегия, IV
- ↑ Джонс Г. Викинги. Потомки Одина и Тора. М.: Центрполиграф, 2007. С. 75.