Дзюрок (парода свіней)
Дзюрок — парода свіней мяснога кірунку. Выведзена ў 1860 годзе ў ЗША, дзе і цяпер найбольш пашырана. На Беларусі гадуюць на племянной ферме ў Гродзенскім раёне з 1987 года. Выкарыстоўваюць у прамысловым скрыжаванні і пры стварэнні спецыяльных мясных ліній.
Жывёлы з шырокімі і глыбокімі грудзямі, доўгім тулавам, аркападобнай спіной і звіслым крыжам, з вялікімі кумпякамі. Масць ад цёмна- да светла-чырвонай м залаціста-рыжая. Жывая маса дарослых кнуроў да 277, матак 245 кг, даўжыня тулава адпаведна 171 і 162 см. Пладавітасць 9-10 парасят за апарос.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.