Дзявятая пяцігодка Беларускай ССР

дзяржаўны перспектыўны план развіцця эканомікі і культуры Беларускай ССР

Дзявяты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19711975 гады .

Планы правіць

Асаблівая ўвага звярталася на ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі і тэхналогій, павышэнне кваліфікацыйнага і адукацыйнага ўзроўню працоўных, удасканаленне форм і метадаў кіравання, павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці.

Вынікі пяцігодкі правіць

Аб’ём капітальных укладанняў у эканоміку склаў 16 230 млн. руб. Асноўныя фонды народнай гаспадаркі павялічыліся на 55%. За гады пяцігодкі пабудавана 97 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. БелшынаБабруйску) і Мазырскі нафгаперапрацоўчы камбінаты, Брэсцкі завод бытавой хіміі, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній, Слуцкі камбінат будаўнічых канструкцый, Гродзенскі і Крычаўскі мясакамбінаты. Мадэрнізавана каля 33 тыс. адзінак абсталявання. У 10 разоў павялічылася колькасць аўтаматызаваных сістэм кіравання, вытворчасць электронна-вылічальных машын і іншай тэхнікі. Больш стала механізаваных паточных ліній. Энергетычныя магутнасці павялічыліся на 44%, энергаўзброенасць працы — на 61%.

Валавая прадукцьм калгасаў і саўгасаў вырасла на 22% у параўнанні з 8-й пяцігодкай. Уведзена ў сельскагаспадарчы абарот 837 тыс. га асушаных зямель. Рознічны гандлёвы абарот павысіўся на 43%, больш за 2 млн. чал. атрымалі жыллё. Аднак пачатая ў сярэдзіне 1960-х г. эканамічная рэформа да пачатку 1970-х г. фактычна спынілася. Схільнасць кіраўніцтва да захавання старых прыярытэтаў, экстэнсіўных шляхоў, камандных метадаў кіравання народнай гаспадаркай тармазілі тэмпы выканання плана 9-й пяцігодкі.

Літаратура правіць

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 23.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.