Дзяменцій Пятровіч Кардаш

Дзяменцій Пятровіч Кардаш (1904, в. Астрагляды, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — ?) — беларускі настаўнік, гісторык.

Дзяменцій Пятровіч Кардаш
Дата нараджэння 1904
Месца нараджэння
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929), Маскоўскі гісторыка-філалагічны інстытут (1933), аспірантуру Інстытута гісторыі АН СССР.

Працаваў інструктарам ЦК КПБ, дырэктарам СШ № 16 г. Мінска (1932—1933), дырэктарам Рэчыцкае педагагічнае вучылішча (з 1933), дырэктарам Рагачоўскага (з 1935) і Пінскага настаўніцкіх інстытутаў, выкладаў у Гомельскім педагагічным інстытуце (1938—1940), выконваў абавязкі дырэктара Гродзенскага настаўніцкага інстытута (1940—1941). Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў завучам у Лідскім педагагічным вучылішчы.

26 красавіка 1950 года быў арыштаваны. Асуджаны Гродзенскім абласным судом 7 жніўня 1950 года за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Архангельскую вобласць. 9 мая 1955 года тэрмін быў зніжаны да 6 гадоў. Вызвалены 23 мая 1955 года. 3 лютага 1995 года быў рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • У истоков высшего образования в Западной Беларуси: жизненная драма директора Гродненского учительского института Д. П. Кардаша (1940—1950-е гг.) / Черепица Валерий Николаевич // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Серыя. 1, Гісторыя.
  • Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі : энцыклапедычны даведнік. У 10 т. Т. 4, кн. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2007.