Дзяражненскі сельсавет
Дзяра́жненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзяражня.
Дзяражненскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Касцюковіцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзяражня |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 26 лютага 1992 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Красніцкі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красніца. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзяражня, сельсавет перайменаваны ў Дзяражненскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ветухноўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[2]. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беладубраўскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.