Дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Н. Фэрыса

Дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Н. Фэрыса (англ.: Ferris State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Біг-Рапідс у штаце Мічыган, ЗША.

Дзяржаўны ўніверсітэт імя В. Н. Фэрыса
англ.: Ferris State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Ferris State University
Заснаваны 1884
Тып дзяржаўны ўніверсітэт
Студэнты 12 578 і 8 303[1]
Краіна
Размяшчэнне Біг-Рапідс, Мічыган, ЗША
Сайт ferris.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт названы ў гонар Вудбрыджа Натана Фэрыса (1853—1928), амерыканскага педагога і дзяржаўнага дзеяча, губернатара штата Мічыган і Сенатара ЗША. Вучэльня была заснавана непасрэдна ім у 1884 годзе як Біг-Рапідская індустрыяльная школа і стала дзяржаўнай установай адукацыі ў 1950 годзе.

Універсітэт з'яўляецца дзявятай па велічыні вышэйшай навучальнай установай у штаце. Ён прапануе 190 акадэмічных праграм бакалаўрыяту, магістратуры, спецыялітэту і аспірантуры, у тым ліку праграмы ў галіне інжынерыі, бізнесу, маркетынгу, медыяў, камунікацый і здароўя.

Структура

правіць
  • Каледж мастацтва і навукі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі і сацыяльнага абслугоўвання
  • Каледж інжынерных тэхналогій
  • Каледж прафесій у галіне здароўя
  • Каледж мастацтваў і дызайну
  • Каледж оптаметрыі
  • Каледж фармацыі

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць