Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана (англ.: Henderson State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Аркадэлфія ў штаце Арканзас.

Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ч. К. Хендэрсана
англ.: Henderson State University
Арыгінальная назва англ.: Henderson State University
Заснаваны 1890
Студэнты 3 163[1]
Размяшчэнне Аркадэлфія, Арканзас, ЗША
Сайт hsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў 1890 годзе як Аркадэльфійскі метадысцкі каледж. Вучэльня была перайменавана 23 мая 1904 года ў гонар Чарльза Крыстафера Хендэрсана, папячыцеля і вядомага мясцовага бізнесмена.

24 кастрычніка 2019 года апякунскі савет універсітэта аднагалосна прагаласаваў за далучэнне да сістэмы Арканзаскага дзяржаўнага універсітэта, якая базуецца ў Літл-Року.

У лютым 2022 года ўніверсітэт, заявіўшы аб дэфіцыце грашовых сродкаў у памеры больш за 12 мільёнаў долараў, абвясціў аб вострай фінансавай нястачы і планах пачаць скарачэнне колькасці выкладчыкаў і праграм навучання ў спробе прадухіліць закрыццё ўніверсітэта.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць