Дзятлавыя
Дзятлавыя (Picidae) — сямейства птушак атрада дзятлападобных.
Дзятлавыя | |||||||||||||||||||||||||||
![]() Вялікі дзяцел (Dendrocopos major) | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Picidae Vigors, 1825 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Большая частка відаў з моцнай, клінападобнай дзюбай і кароткім, моцным хвастом. Язык вельмі доўгі (для выцягвання насякомых з-пад кары). Пальцаў 4: 2 уперад і 2 назад. У некаторых відаў ёсць палавы і ўзроставы дымарфізм. Гняздуюцца ў дуплах, якія самі робяць у дрэвах (толькі круцігалоўка часцей займае гатовыя). Аселыя або качуюць, круцігалоўка пералётная. Адрозніваюць 200—202 віды.
ЛітаратураПравіць
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.