Дзяцькаўскі раён

муніцыпальны раён у Бранскай вобласці Расіі

Дзя́цькаўскі раён (руск.: Дятьковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дзяцькава.

Дзяцькаўскі раён
Дятьковский район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Дзяцькава
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва (2009) 62 631
Плошча 1 420 км²
Дзяцькаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48333
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча раёна — 1420 км². Асноўная рака — Балва, левы прыток Дзясны.

Гісторыя правіць

5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасавана, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія правіць

Насельніцтва раёна складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках з гарадскімі выгодамі.

Найбуйнейшыя населеныя пункты (2020):
Населены пункт Тып Насельніцтва
1 Дзяцькава горад 26 161
2 Івот пгт 6 189
3 Любахна пгт 6 067
4 Быташ пгт 4 379
5 Стар пгт 4 323

Усяго налічваецца 36 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 5 гарадскіх і 5 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Эканоміка правіць

Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласці. Прамысловасць раёна — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама развітая вытворчасць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасці; так, за 2007 год аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.

Транспарт правіць

Праз раён праходзяць аўтадарога Р68 Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса А101 і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе гарадскія паселішчы раёну маюць простае злучэнне з абласным цэнтрам. У горадзе Дзяцькава развіты гарадскі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэнне з Масквой.

Спасылкі правіць