Дзікае паляванне 2
расійскі дакументальны фільм
«Дзі́кае палява́нне 2» (руск.: Дикая охота 2) — расійскі дакументальны фільм, створаны Паўлам Шараметам на тэлеканале ОРТ у 2002 годзе[1].
Дзікае паляванне 2![]() | |
---|---|
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Першы канал (Расія) |
Працягласць | 51 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2002 |
Сюжэт
правіцьЖурналісцкае расследаванне Паўла Шарамета па гвалтоўных знікненнях лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. Гэта яго другі фільм, які працягвае расследаваць абставіны выкрадання людзей у Беларусі. Першы фільм быў «Дзікае паляванне», які ў 2000 годзе быў паказаны на ОРТ, але ў Беларусі яго забаранілі да паказу.
Здымачная група
правіць- аўтар сцэнарыя — Павел Шарамет
- рэжысёр — Сяргей Галавецкі
- рэжысёр мантажу — Наталля Радзівонава
- аператары — Аляксей Мацюшкін, Уладзімір Андронаў, Уладзімір Бабарыка, Кірыл Бутырын, Яўген Вялічка, Сяргей Гельбах, Аляксандр Ісаеў, Юрый Апельянц
- гукарэжысёр — Кацярына Іадловіч
- рэдактар — Наталля Бышова
- кампазітар — Павел Усанаў
- мантаж — Максім Кітаеў
- прадзюсар — Алег Вальноў
Прэм’ера
правіцьФільм паказаны па канале ОРТ 31 жніўня 2002 года ў 13:10 па мінскім часе, але на тэрыторыі Беларусі ў гэты час канал АНТ паставіў іншую праграму.
Зноскі
- ↑ ""Дикая охота-2" в Беларуси под запретом"(руск.). TUT.BY. 31 жніўня 2002. Архівавана з арыгінала 5 чэрвеня 2020. Праверана 2020-06-05.