Дзітвянскі сельсавет
Дзітвя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Дзітва.
Дзітвянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзітва |
Дата ўтварэння | 24 красавіка 1978 |
Насельніцтва (2019) | 1 713 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 24 красавіка 1978 года з часткі Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Банцавічы, Бельскія, Дайнава 1, Дайнава 2, Дамейкі, Дзітва, Заполле, Засценак Бельскія, Кульбакі, Мальгі, Рапэйкі, Рылаўцы, Хрулі, Хутар Янцавічы, Янцавічы, Яўсеевічы) у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР[1]. 21 лютага 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крупаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: аграгарадок Крупава, вёскі Абрубы, Белевічы, Бенкевічы, Бярнуці, Верх-Крупава, Ворнішкі, Вялікія Рэксці, Жырмуны, Кербядзі, Козічы, Навіцкія 3, Наркуны, Пурсці, Чэрнікі і Шаўдзюкі)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2042 чалавекі[3], з іх 55,9 % — палякі, 35,5 % — беларусы, 6,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1713 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 24 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.