Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда (англ.: Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde) — аповесць шатландскага пісьменніка Роберта Льюіса Стывенсана, упершыню апублікаваная ў 1886 годзе ў Лондане. Паводле жанру — пераасэнсаванне традыцыйнай для рамантызму тэмы двайніцтва з дамешкам навуковай фантастыкі.
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда | |
---|---|
Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde | |
![]() Тытульная старонка першага лонданаскага выдання (1886) | |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Роберт Льюіс Стывенсан |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | кастрычнік 1885[1] |
Дата першай публікацыі | 5 студзеня 1886 |
Выдавецтва | Longmans, Green & co. |
Прысвечаны | Katharine Elizabeth Alan Stevenson de Mattos[d][2] |
Персанажы | Dr. Jekyll[d], Mr. Hyde[d], Mr. Ut[d], Sir Danvers Carew[d], Dr. Lanyon[d], Maid[d], Mr. Poole[d], Mr. Guest[d], Inspector Newcomen[d], Little Girl[d], Mr. Enfield[d] і housekeeper[d] |
![]() |
Аповесць Стывенсана часта атаясамляецца з рэдкім псіхічным феноменам «падваення асобы», калі ў межах адной чалавека суіснуюць дзве розныя ментальнасці. У дадзеным выпадку дзве індывідуальнасці Д-р. Джэкіла з’яўляюцца ўвасабленнем добрага і злога пачаткаў з абсалютна рознымі маральнымі роўнямі. Уплыў аповесці на сусветную культуру стаў нагэтулькі моцным, што выраз «Jekyll and Hyde» увайшоў у мову і стаў азначэннем чалавека, які ў розных сітуацыях моцна адрозніваецца маральнасцю сваіх паводзінаў[3].
Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда мела неадкладны поспех і з’яўляецца найбольш пакупаным бестселерам Стывенсана. Сцэнічныя адаптацыі аповесці пачаліся ў Бостане і Лондане менш як праз год пасля публікацыі. Твор натхніў шэраг рэжысёраў на стварэнне экранізацый аповесці.
Зноскі
- ↑ The Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde and Other Tales of Terror — Penguin Classics, 2002. — P. x.
- ↑ The Strange Case of Dr. Jekyll and Mr. Hyde and Other Tales of Terror — Penguin Classics, 2002. — P. 162.
- ↑ Jekyll and Hyde definition | Dictionary.com . Dictionary.reference.com (28 мая 2009).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містара Хайда