Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў
Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў (нар. 10 снежня 1964, г. Свярдлоўск, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Дзмітрый Юр’евіч Мерзлякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1990 годзе ленінградскі Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна па спецыяльнасці «Архітэктар-мастак» (выкладчыкі В. С. Валансевіч, В. А. Ухаў, Б. І. Кахно). У 1990—1994 гадах працаваў у «Творчай майстэрні архітэктара Л. В. Маскалевіча»; у 1994—1997 гадах у «Творчай майстэрні архітэктара Ю. Ф. Патапава»; з 1997 года ў праектным прадпрыемстве ТАА «КМК-2».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны дыпломам лаўрэата Саюза архітэктараў СССР за праект «Будынкі з нетрадыцыйных матэрыялаў метадам безапалубнага маналіта» (у складзе аўтарскага калектыва) (1991), дыпломам БСА II ступені ў намінацыі «Інтэр’еры адміністрацыйнага будынка па вул. Панамарэнкі ў г. Мінску» (аўтарскі калектыў у складзе Д. Мерзлякоў, Ю. Вірасаў, А. Калінін) (1999). Пераможца Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы твор года ў намінацыі «Індывідуальныя катэджныя і дачныя домікі» за праекты жылых дамоў катэджнага тыпу для індывідуальных забудоўшчыкаў (1995), у намінацыі «Інтэр’еры будынкаў і збудаванняў» за праект рэстарана «У Францыска» ў г. Мінску (2002). Узнагароджаны дыпломам лаўрэата БСА на VI нацыянальным фестывалі архітэктуры ў намінацыі «Інтэр’еры» за праект інтэр’ераў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нацыянальнага банка РБ у заказніку «Азёры» Гродзенскага р-на (аўтарскі калектыў у складзе: Д. Мерзлякоў, А. Клябанская, А. Чахлова, М. Ярмоленка) (2005).
Зноскі
Літаратура
правіць- Мерзляков Дмитрий Юрьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)