Азёры — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці. Заснаваны ў 1990 годзе для захавання ландшафтнага комплексу з рэдкімі відамі раслін і жывёл, стабілізацыі гідралагічнага рэжыму р. Котра і інш. Плошча заказніка складае 21 852 га.

Азёры
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьГродзенскі і Шчучынскі раёны, Гродзенская вобласць
Плошча 852 га
Дата заснавання 1990
physical
Азёры
Азёры
physical
Азёры
Азёры

Пераважаюць падтаежныя барэальныя і водна-ледавіковыя ландшафты з эолавымі і камавымі градамі, азёрамі (Белае, Зацкава, Малочнае і інш.). Рэльеф раўнінны, пласкахвалісты з астраўкамі камавых узгоркаў, западзінамі і катлавінамі азёр. Глебы дзярнова-падзолістыя. Лясы хваёвыя і вытворныя драбналістыя.

У флоры каля 320 відаў сасудзістых раслін, у Чырвоную кнігу занесены сон-трава, чарамша, мнаганожка звычайная, купальнік горны, лілея кучаравая і інш. У фаўне 130 відаў птушак, у Чырвонай кнізе — малая паганка, чорны бусел, скапа, дзербнік, пустальга звычайная, курапатка белая, няясыць даўгахвостая, каршачок, уліт вялікі і інш.

ЛітаратураПравіць