Доктар Жывага (фільм, 1965)

«До́ктар Жыва́га» (англ.: Doctor Zhivago) — кінастужка рэжысёра Дэвіда Ліна, створаная па матывах аднайменнага рамана Барыса Пастарнака. Адна з найбольш паспяховых карцін у гісторыі кінастудыі MGM. Карціна завяршыла гістарычную трылогію галоўных прац у фільмаграфіі Дэвіда Ліна: «Мост праз раку Квай», «Лоўрэнс Аравійскі» і «Доктар Жывага»[10].

Доктар ЖывагаM:
англ.: Doctor Zhivago
Постар фільма
Жанр рамантычны фільм[1][2][3], драматычны фільм[1][2], ваенны фільм[d][1] і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer
Працягласць 197 хв.
Бюджэт 15 000 000 $
Зборы 111 700 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 22 снежня 1965
IMDb tt0059113

Сюжэт апавядае пра лёс паэта і ўрача Юрыя Жывага ў перыяд прыблізна з 1902 па 1929 гады. Усе падзеі карціны адбываюцца спачатку ў Расіі і затым у СССР. Драме ўнутры любоўнага трохвугольніка галоўных герояў супрацьпастаўлены гістарычны пералом войн і рэвалюцый, праз якія прайшла дзяржава. Сацыяльны падтэкст, звязаны з забароненым у СССР раманам Барыса Пастарнака, руская тэма, закранутая ў сюжэце — выклікалі значны рэзананс ва ўсім свеце. Папулярнасць набыў саўндтрэк карціны, напісаны Марысам Жарам.

Карціна мела значны касавы поспех — яна зарабіла ў міжнародным пракаце каля 200 млн долараў. У спісе найбольш паспяховых у пракаце ў ЗША карцін за ўсю гісторыю кіно яна займае 8 месца. Паспяховы пракат выратаваў кампанію MGM ад фінансавага крызісу, у якім яна знаходзілася ў другой палове 1960-х гадоў. Праца Дэвіда Ліна заслужыла, галоўным чынам, адмоўныя водгукі крытыкаў, якія засталіся незадаволены рэжысёрскім рашэннем, зацягненасцю і залішняй меладраматычнасцю сюжэту. Расійскія крытыкі адзначылі слабую аўтэнтычнасць, мноства памылак і кічавых эпізодаў па ходзе сюжэту. Нягледзячы на гэта, стужка была высока ацэнена прэстыжнымі кінаўзнагародамі, атрымаўшы 5 прэмій «Оскар» і 5 прэмій «Залаты глобус».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 http://www.imdb.com/title/tt0059113/ Праверана 11 ліпеня 2016.
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 https://www.filmaffinity.com/en/film977246.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=4754.html Праверана 11 ліпеня 2016.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 http://bbfc.co.uk/releases/doctor-zhivago-film-1 Праверана 11 ліпеня 2016.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 5,9 http://www.imdb.com/title/tt0059113/fullcredits Праверана 11 ліпеня 2016.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 6,12 6,13 6,14 6,15 6,16 6,17 ČSFD — 2001.
  7. 7,0 7,1 The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 7 верасня 2020.
  8. 8,0 8,1 BFI Film & TV Database Праверана 7 верасня 2020.
  9. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 7 верасня 2020.
  10. Phillips, 1999, p. 187

ЛітаратураПравіць

на англійскай мовеПравіць

на рускай мовеПравіць

СпасылкіПравіць