Дом па Камсамольскай вуліцы, 22 (Хоцімск)

Хоцімск

Дом па Камсамольскай вуліцы, 22 — будынак у гістарычным цэнтры Хоцімска. Пабудаваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Прыклад жыллёвай архітзктуры. У будынку размяшчаецца Раённы Дом рамёстваў[1].

Славутасць
Дом па Камсамольскай вуліцы, 22
53°24′43″ пн. ш. 32°35′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000537шыфр 513Г000537
Map

Архітэктура правіць

Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. У дэкоры галоўнага фасада выкарыстаны фігурныя пілястры, руст, геаметрычны арнамент. Лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны дугападобнымі броўкамі і філёнгамі з разеткамі. Да бакавога фасада прылягае больш позняя драўляная прыбудова. Пры ўваходзе — тамбур, дзе знаходзіцца двухмаршавая лесвіца на другі паверх.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць