Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а (Магілёў)
Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.
Славутасць | |
Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а | |
---|---|
![]() | |
53°53′52″ пн. ш. 30°20′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў апошняй трэці XIX ст. на Біскупскім завулку як жылы будынак, быў прыватнаўласніцкім. Да 1917 г. верхні паверх быў жылым, на ніжнім знаходзіліся гандлёвыя крамы. У 1920-я гг. тут размяшчаліся кватэра і майстэрня мужчынскага краўца Шапіры[1].
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. Адноўлены ў 1948 г. і выкарыстоўваўся як жылы[1].
У 1999 г. рэканструяваны. Зараз знаходзіцца ў прыватнай уласнасці[1].
Архітэктура
правіцьТрохпавярховы цагляны атынкаваны будынак. Несіметрычны, мае мансарду. Аконныя праёмы — лучковыя без абрамленняў на першым і другім паверхах. Правая частка трохпавярховай паловы будынка на дзве восі вылучана рызалітам з дзвярным праёмам. Уваход з літым чыгунным навесам, завершаны атыкам з сухарыкамі[1].
Дэкор фасада складаецца з падвоеных міжпавярховых цяг на першым і другім паверхах. Фасад завершаны фрызам у выглядзе гзымса. Дах двухсхільны. У левай частцы будынка маецца аднапавярховая прыбудова з аднасхільным дахам[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па Камсамольскай вуліцы, 8а (Магілёў)