Дом па Камісарыяцкім завулку, 17

Магілёў

Дом па Камісарыяцкім завулку, 17 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва.

Славутасць
Дом па Камісарыяцкім завулку, 17
53°54′16″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Магілёўская разьба
Дата пабудовы канец XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001шыфр 512Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. як жылы, быў прыватнаўласніцкім. Па некаторых звестках да нацыяналізацыі ў 1924 г. належаў Варвары Эстараўне Васілеўскай. Выкарыстоўваўся як жылы[1].

Архітэктура правіць

 
Галоўны фасад
 
Галоўны ўваход

Будынак з’яўляецца прыкладам гарадской мяшчанскай сядзібы, характэрнай для забудовы Магілёва кан. ХІХ — пач. ХХ стст. Першы паверх і ўваходная двухпавярховая прыбудова двухпавярховага будынка пабудаваны з чырвонай цэглы, другі паверх драўляны. Першы паверх паўпадвальны, меў атынкоўку, вокны з арачнымі праёмамі, якія потым былі закладзены, пілястры і карніз з сухарыкамі, выкладзенымі з цэглы. Другі паверх апрацаваны шалёўкай, аконныя праёмы маюць лучковыя завяршэнні з ліштвамі, карніз выраблены з дапамогай разьбы па дрэве, уяўляе сабой прыклад «магілёўскай разьбы». Дах двусхільны[1].

Зноскі

  1. а б kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 14 студзеня 2022.

Спасылкі правіць