Дом сям’і Робевых
Дом сям'і Робевых (макед.: Куќа на Робевци) — гістарычны будынак у горадзе Охрыд, Паўночная Македонія. Дом быў пабудаваны ў яго цяперашнім выглядзе ў 1863—1863 гадах Тодарам Петкавым з вёскі Гары каля Дэбара . Цяпер дом з'яўляецца ахоўваемым помнікам культуры і належыць Нацыянальнаму музею.
Славутасць | |
Дом сям'і Робевых | |
---|---|
Куќа на Робевци | |
![]() | |
41°06′44″ пн. ш. 20°47′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Охрыд |
Дата заснавання | 1825 |
![]() |
ГісторыяПравіць
Будаўніцтва першага дома сям'і Робевых было завершана 15 красавіка 1827 года, аб чым сведчыць надпіс на мармуровай каменнай пліце. Гэтая вядомая купецкая сям'я жыла ў доме на працягу 35 гадоў, пакуль паміж 1861 і 1862 гадамі мясцовы злачынец Устрэф Бег не спаліў яго.
Праз два гады паміж 1863 і 1864 гадамі дом быў адбудаваны зноў. Ён быў падзелены на дзве часткі: левую і правую. Канстанцін Робеў жыў у левай частцы дома, а ягоны брат, Атанас Робеў - у левай. Галоўным будаўніком быў Тодар Петкаў. Сям'я жыла ў гэтым доме да 1900 года, калія яны пераехалі ў Біталу і сталі выкарыстоўваць гэты дом у якасці летняй рэзідэнцыі.
З 1913 па 1919 год, падчас балканскіх войнаў і Першай сусветнай вайны ў доме размяшчаліся сербскія салдаты. Дом быў узяты пад ахову як культурна-гістарычны музей Македоніі пасля Другой сусветнай вайны. Апошняя яго рэканструкцыя праводзілася ў 1990-ых гадах.
МузейПравіць
Трохпавярховы дом з'яўляецца ахоўваемым помнікам культуры. Эпіграфічныя помнікі з Охрыда размешчаны на цокальным паверсе дома, у тым ліку такія каштоўныя аб'екты як «Milokas» (знойдзены на Эгнацыявай дарозе ), два торсы багіні Ісіды і іншыя. Археалагічныя аб'екты старажытнасці і сярэднявякоўя размешчаны на другім і трэцім паверхах.
Верхняя частка дома служыць ў якасці выставачнай прасторы для аб'ектаў, зробленых майстрамі охрыдскай разьбы, твораў вядомых мастакоў з горада Охрыд і наваколляў. Ва ўсходняй частцы дома знаходзяцца асобныя рэчы сям'і Робевых.
Цікавыя фактыПравіць
- Выява «Торса багіні Ісіды», выстаўленага ў доме Робевых, надрукавана на банкноце ў 10 дэнараў. Торс Ісіды адносіцца да 2-га стагоддзя да н. э. і з'яўляецца аднім з самых каштоўных артэфактаў, знойдзеных на тэрыторыі Паўночнай Македоніі.
СпасылкіПравіць
- The Robewi family house
- Робевци — непризнатото македонско кнежевско семејство(недаступная спасылка)