Дон Кіхот (фільм, 1957)
«Дон Кіхот» — савецкі каляровы фільм, пастаўлены на кінастудыі «Ленфільм» у 1957 годзе рэжысёрам Рыгорам Козінцавым. Сцэнарый фільма напісаны Яўгенам Шварцам паводле рамана Мігеля дэ Сервантэса «Дон Кіхот».
Дон Кіхот | |
---|---|
Жанр | кінакамедыя, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Ленфільм |
Працягласць | 94 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1957 |
IMDb | ID 0050326 |
Першы каляровы шырокаэкранны стэрэагукавы мастацкі фільм кінастудыі «Ленфільм».
Прэм’ера фільма ў СССР адбылася 23 мая 1957 года.
Сюжэт
правіцьІдальга Алонса Кехана, улюбёны ў рыцарскія раманы, вырашыў сам зрабіцца рыцарам і адправіцца ў паход. Разам са збраяносцам Санча Пансам ён здзяйсняе подзвігі ў абарону бяздольных і на славу дамы сэрца, але гэтыя подзвігі аказваюцца бессэнсоўнымі і недарэчнымі дзеяннямі. Нягледзячы на тое, што людзі смяюцца з яго і б’юць, Дон Кіхот (менавіта такое імя прыдумаў сабе Кехана) захоўвае веру ў справядлівасць і прыроджаную чалавечую дабрыню.
У ролях
правіць- Мікалай Чаркасаў — Алонса Кехана (ён жа Дон Кіхот), вандроўны рыцар (дублёр у конных і трукавых сцэнах — Уладзімір Васільеў)
- Юрый Талубееў — Санча Панса, збраяносец Дон Кіхота
- Серафіма Бірман — эканомка Дон Кіхота
- Святлана Грыгор’ева — пляменніца Дон Кіхота
- Васіль Максімаў — святар
- Віктар Калпакоў — цырульнік
- Людміла Касьянава — Альдонса Ларэнса (яна ж Дульсінея Табоская), «дама сэрца» Дон Кіхота
- Таміла Агамірава — Альтысідора, прыдворная дама
- Георгій Віцын — Самсон Караска, бакалаўр
- Бруна Фрэйндліх — герцаг
- Лідзія Вярцінская — герцагіня
- Галіна Волчак — Марыторнэс, жанчына з заезнага двара
- Вольга Віклант — сялянка
- Аляксандр Беніямінаў — пастух
- С. Цамаеў — Андрэс, пастушонак
Узнагароды
правіць- 1957 — удзел у асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю
- 1958 — Усесаюзны кінафестываль
- Першая прэмія за аператарскую працу Андрэю Масквіну на ВКФ у 1958 годзе;
- Другая прэмія за рэжысуру Рыгору Козінцаву
- Другая прэмія за аператарскую працу Апалінарыю Дудко
- Трэцяя прэмія па раздзеле мастацкіх фільмаў Рыгору Козінцаву
- 1958: МКФ у Ванкуверы.
- Ганаровая грамата Рыгору Козінцаву
- 1958: МКФ у Стратфардзе
- Прэмія Мікалаю Чаркасаву як лепшаму акцёру
- 1964: МКФ у Сан-Себасцьяне.
- Прыз Рыгору Козінцаву
Зноскі
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0050326/ Праверана 6 ліпеня 2016.
- ↑ а б в http://decine21.com/peliculas/Don-Quijote--1957-5955 Праверана 6 ліпеня 2016.
- ↑ а б в http://www.imdb.com/title/tt0050326/fullcredits Праверана 6 ліпеня 2016.