Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў
Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў (руск.: Никола́й Константи́нович Черка́сов, 1903 — 1966) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1947). Лаўрэат Ленінскай (1964) і пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1950, 1951 — двойчы).
Мікалай Канстанцінавіч Чаркасаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 14 (27) ліпеня 1903[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 1966[3][4][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, палітык, акцёр |
Кірунак | realism[d] і сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0003540 |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і чыгуначнага служачага. Скончыў Інстытут сцэнічных мастацтваў (1926).
З 1919 года — артыст-міміст Петраградскага Марыінскага тэатра оперы і балета, Вялікага драматычнага тэатра і іншых тэатраў, у 1926—1929 — акцёр Ленінградскага ТЮГа, у 1929—1931 гадах — артыст Ленінградскага і Маскоўскага мюзік-холаў, у 1931—1933 гадах — Ленінградскага перасоўнага тэатра «Камедыя», у 1933—1965 гадах — Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы імя А. С. Пушкіна.
У 1926—1929 гадах Чаркасаў выступаў на сцэне Свабоднага тэатра сумесна з Пятром Бярозавым і Барысам Чырковым у папулярным эстрадным нумары «Пат, Паташон і Чарлі Чаплін», які быў выкарыстаны ў фільме «Мой сын» (1928), а потым паўтораны ў «Канцэрце на экране» (1940).
Памёр 14 верасня 1966 года. Пахаваны ў Ленінградзе ў некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Фільмаграфія
правіць- «Дон Кіхот» (1957) — Дон Кіхот
Бібліяграфія
правіць- В Индии. — Л.: Советский писатель, 1952. — 148 с.
- Записки советского актёра. — М.: Искусство, 1953. — 392 с.
- Четвёртый Дон Кихот. — Л.: Советский писатель, 1958. — 156 с.
- В театре и в кино. — М.: Детская литература, 1973. — 144 с. — (В мире прекрасного).
- Литературное наследие. Воспоминания. Письма. — М., 1976.
Зноскі
правіць- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118666142 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в Черкасов Николай Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Nikolai Konstantinowitsch Tscherkassow // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- С. Ц. Черка́сов, Николай Константинович // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 5: Табакова — Яшугин. — М., 1967. — Стб. 836—738. — 1136 стб. с илл., 8 л. илл. — 38 000 экз. (руск.)