Доржы
вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
До́ржы[1] (трансліт.: Doržy, руск.: Доржи) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета.
Вёска
Доржы
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XVI ст. сяло ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1562 годзе ўласнасць М. Сапяжанкі, жонкі А. Корсака, якая аддала сваю частку Гальшан А. Валовічу за маёнтак Доржы. У 1610 годзе ўласнасць Яна Корсака . У 1786 годзе Адам Корсак пабудаваў на сродкі віленскага біскупа Ігнацы Якуба Масальскага драўляны касцёл.
У XIX ст. вёска цэнтр маёнтка ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі.
Вядомыя асобы
правіць- Юзэфа Віктараўна Ждановіч (1912 — ?) — беларуская народная казачніца.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Доржы