Доўгае (возера, Шчучынскі раён)

До́ўгаевозера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці у басейне ракі Бярвенка, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад Шчучына, каля вёскі Арлова Гара.

Доўгае
Каардынаты: 53°48′55,7″ пн. ш. 24°20′55,91″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 0,5 км²
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Выцякаюць рака Бярвенка
Доўгае (Беларусь)
Доўгае
Доўгае
Доўгае (Гродзенская вобласць)
Доўгае
Доўгае

Плошча паверхні возера 0,5 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі каля 3 км. Вышыня схілаў катлавіны да 10 м. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі сплавінныя. Дно возера выслана сапрапелем. З Доўгага выцякае рака Бярвенка (прыток Пыранкі).

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).