Доўжа (возера, Расонскі раён)

До́ўжа[1]возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 22 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Доўжа
Морфаметрыя
Даўжыня 2,4 км
Шырыня 0,24 км
Плошча 0,28 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,84 км
Басейн
Плошча вадазбору 3,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Доўжа (Беларусь)
Доўжа
Доўжа
Доўжа (Віцебская вобласць)
Доўжа
Доўжа
Map

Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Плошча вадазбору 3,9 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. Ва ўсходняй частцы берагі зліваюцца са схіламі катлавіны.

На поўначы ўпадае ручай з возера Паланец, на поўдні выцякае ручай у раку Дрыса.

Уздоўж усходняга берага возера пралягае аўтамабільная дарога Н3406.

Зноскі

  1. на картах і іншых крыніцах сустракаецца пад назвай Доўжна (руск.: Должно)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць