Дражан Багарыч
Дражан Багарыч (харв.: Dražen Bagarić; нар. 12 лістапада 1992, Вена) — харвацкі футбаліст, паўабаронца клуба «Дугаполе».
Нарадзіўся |
12 лістапада 1992[1][2] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Нарадзіўся ў Вене, але ў трохгадовым узросце з сям’ёй пераехаў у харвацкі горад Кнін, дзе і пачаў займацца футболам у мясцовым клубе «Дынара». У шаснаццацігадовым узросце трапіў у юнацкую каманду «Рыекі», дзе правёў два гады, пасля чаго вярнуўся ў «Дынару».
У пачатку 2012 года стаў іграком «Спліта». Спачатку не меў трывалага месца на полі, і ўлетку 2013 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду клубу другога дывізіёна «Дугаполе». Пасля вяртання з арэнды замацаваўся ў асноўным складзе «Спліта».
У жніўні 2016 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод», дзе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У лютым 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У першай палове сезона 2017 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе салігарчан на пазіцыі правага паўабаронцы, але пазней страціў месца ў аснове і звычайна стаў заставацца на лаўцы запасных.
У пачатку 2018 года не трэніраваўся з «Шахцёрам», хутка разам з іншым футбалістам салігорцаў Дамірам Зломіслічам адправіўся ў баснійскі «Шыракі Брыег». У лютым афіцыйна разарваў кантракт з беларускім клубам па пагадненні бакоў[4] і неўзабаве афіцыйна стаў іграком баснійскай каманды[5].
У жніўні 2020 года перайшоў у люблянскую «Алімпію», дзе рэдка з’яўляўся на полі. У пачатку 2021 года перабраўся ў румынскі «Германштат», а ў ліпені зноў апынуўся ў Босніі і Герцагавіне, папоўніўшы склад «Сараева». У ліпені 2022 года перайшоў у фінскую «Хонку».
У студзені 2023 года далучыўся да сербскай «Калубары», а ў жніўні 2023 года стаў іграком «Дугаполя».
Міжнародная кар’ера Правіць
Выступаў за моладзевую зборную Харватыі.
Дасягненні Правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Босніі і Герцагавіны: 2018/19
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Фінляндыі: 2022
Крыніцы Правіць
- ↑ Drazen Bagaric // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dražen Bagarić // FBref.com
- ↑ Хорватские полузащитники Багарич и Црепуля подписали контракты с "Шахтером"
- ↑ Багарич покинул "Шахтер"
- ↑ Багарич подписал контракт с клубом "Широки Бриег"