Дамір Зломісліч
Дамір Зломісліч (басн.: Damir Zlomislić; нар. 20 ліпеня 1991, Коніц, Боснія і Герцагавіна) — баснійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Зрыньскі» з Мостара.
Нарадзіўся |
20 ліпеня 1991[1][2][…] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Боснія і Герцагавіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Зрыньскі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў кар’еру ў клубе «Шыракі Брыег». Пасля двух гадоў, праведзеных у арэндах у клубах ГОШК (Габела) і «Графін» (Улашым), у сезоне 2012/13 замацаваўся ў складзе каманды, выйграў з ёй Кубак Босніі і Герцагавіны.
Улетку 2013 года перайшоў у харвацкую «Рыеку». Выступаў за гэты клуб у Лізе Еўропы (9 матчаў, 1 гол). Са жніўня 2013 года па сакавік 2014 года не гуляў з-за траўмы. Пасля вяртання не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, і ў лютым 2015 года быў аддадзены ў арэнду румынскаму клубу «Брашоў» да канца сезону. Сезон 2015/16 таксама правёў у арэндзе, цяпер у «Істры 1961».
У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі клуб «Газіянтэп ББ», аднак у пачатку 2017 года вярнуўся ў «Шыракі Брыег», з якім другі раз выйграў Кубак. У чэрвені 2017 года стаў іграком беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска[3]. У складзе салігорскай каманды стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У пачатку 2018 года не трэніраваўся з «Шахцёрам», хутка разам з іншым футбалістам салігорцаў Дражанам Багарычам адправіўся ў «Шыракі Брыег», з якім у лютым афіцыйна падпісаў кантракт[4]. У ліпені 2018 года перайшоў у сербскую «Вайводзіну».
У ліпені 2019 года зноў вярнуўся ў Бонію і Герцагавіну, далучыўшыся да «Зрыньскага».
Міжнародная кар’ера правіць
Выступаў за юніёрскую зборную Босніі і Герцагавіны.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Босніі і Герцагавіны (2): 2021/22, 2022/23
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Босніі і Герцагавіны: 2019/20
- Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны (3): 2012/13, 2016/17, 2022/23
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі: 2013/14
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2013/14
- Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Зноскі
- ↑ Damir Zlomislic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Damir Zlomislić // FBref.com
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с боснийским хавбеком Зломисличем
- ↑ Зломислич подписал контракт с ФК "Широки Бриег", Багарич ждет документы из Беларуси