Друйскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Дру́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Друйск.

Друйскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Друйск
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 146 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасавана вёска Залужжа[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Друйскага сельсавета 53 населеныя пункты[2]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Друеўскага сельсавета[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 36 населеных пунктаў: Антанова, Бандуры, Баранаўшчына, Безназванае, Бернатоўшчына, Вайты, Гараўкі 1, Глыбошчына, Далікатары, Дамбравова, Дзем’яны, Дзеткаўцы, Друйка, Друйск, Заполле, Канавалаўшчына, Качэргі, Кірыліна, Клімпаўшчына, Кокаўшчына, Краснагорка, Кропішкі, Кяпсні, Лугі, Лук’янцы, Опліса 1, Опліса 2, Пошта Абаб’е, Рэпеншчына, Смулькі, Смятанаўшчына, Струнеўшчына, Таропаўка, Турчылава, Устронь, Чэрнева.

Крыніцы правіць

  1. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 41. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.