Дру́цкі за́мак — фартыфікацыйнае збудаванне XIV—XVII стагоддзях у сярэдневяковым Друцку (цяпер побач аграгарадка Друцк Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі).

Апісанне

правіць

Узнік як этап развіцца дзядзінца і вакольнага горада Друцка X—XIII стагоддзяў. Быў абнесены высокім валам і абведзены ровам. Звесткі пра замак ёсць у дакументах за 1544, 1545 і 1549 гадоў, у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) Аляксандра Гваньіні. Друцкі замак пазначаны на картах Еўропы 1562, 1589, 1595 і 1613 гадоў выдання. Заняпаў, імаверна, у сярэдзіне XVII стагоддзя. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Друцкі замак не згадваецца.

Вядомы інвентар Друцкага замка складзены ў 1560 годзе.

Літаратура

правіць