Дручанская вуліца (Наваполацк)

Дручанская вуліца[1] (трансліт.: Dručanskaja vulica, руск.: Дручанская улица) — вуліца ў Наваполацку.

Дручанская вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 700 м
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Апісанне правіць

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы (т.зв. пасёлак «Паліміраўскі») на поўдзень ад 8-га мікрараёна. Цягнецца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Залюхаўскай да вуліцы Траецкай, перасякаючы вуліцы Сасноўку і Паліміраўскую. Працягласць вуліцы складае каля 700 метраў.

Узнікла ў 1990-х — пачатку 2000-х гадоў у выніку актыўнага будаўніцтва заводам «Палімір» для сваіх супрацоўнікаў двухпавярховых блакаваных панэльных дамоў сядзібнага тыпу на дзве сям’і. Дамы мелі люстэркавае планаванне і ўваходы з процілеглых бакоў дома. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2015 г. № 81 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Новополоцка» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)