Дрывотня, дрывотнік — павець ці зрубавая (зрубная) пабудова для дроў, падручных прылад і інструментаў. Адначасова служыла месцам для паўсядзённых майстравых работ — сталярных, цяслярскіх, вырабу дранкі, лучыны, рамонту сельскагаспадарчых прылад і інш. Тут ставіўся варштат і інш. прыстасаванні для розных спецыялізаваных рамёстваў. Звычайна ўваходзіла ў комплекс традыцыйных дваровых пабудоў і размяшчалася следам за падсобнымі памяшканнямі недалёка ад жылля. Будавалася і асобна, у залежнасці ад планіроўкі дваровых памяшканняў, пад’язных шляхоў і сацыяльных асаблівасцей гаспадаркі.

Літаратура правіць