Дрыдзіс
возера ў Латвіі
Дрыдзіс (таксама Дрэйдзс — у адпаведнасці з патрабаваннямі латгальскай мовы) — самае глыбокае возера ў Латвіі. Размешчана ва ўсходняй частцы Латвіі — Латгаліі, якую называюць краем блакітных азёр, недалёка ад мяжы з Беларуссю.
Дрыдзіс | |
---|---|
латг.: Dreidzs лат.: Drīdzis | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 159,2[1] м |
Даўжыня |
|
Плошча | 7,5 км² |
Аб’ём | 0,0881 км³ |
Найбольшая глыбіня | 66,2 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Латвія |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Возера ўтворана ў падледавіковай разоры. Ложа пясчанае, галечнае, у залівах — мул. Берагі месцамі стромкія.
Максімальная глыбіня, як было ўстаноўлена ў 2007 годзе, дасягае 66,2 м. На возеры дзевяць астравоў агульнай плошчай 18,7 га, самы буйны з іх — Берната (13,9 га). Сістэмай маленькіх рэчак Дрыдзіс злучана з возерам Сівэрс. Дно возера пакрыта пяціметровым слоем глею.
Крыніцы
правіць- ↑ Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Drīdzis (лат.). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 9 чэрвеня 2023.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |