Цястоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Дрысенскі сельсавет)

Цясто́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Цясты.

Цястоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дрысенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Цясты
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дрысенскі сельсавет у складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Дрыса. 21 жніўня 1925 года перайменаваны ў Цястоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Цясты. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прудзінкаўскага сельсавета[1].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.