Дрыс ван Нотэн (нідэрл. Dries van Noten) (нар. 12 мая 1958, Антверпен) — бельгійскі куцюр’е і заснавальнік аднайменнага брэнда. Адзін з прадстаўнікоў дэканструктывізму ў модзе.

Дрыс ван Нотэн
Род дзейнасці мадэльер, дызайнер касцюмаў
Дата нараджэння 12 мая 1958(1958-05-12)[1] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт driesvannoten.be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ван Нотэн нарадзіўся ў антверпенскай сям’і краўцоў, бацька меў краму адзення, а дзядуля быў краўцом. У дзяцінстве, Ван Нотэн часта ездзіў разам з бацькам на паказы мод у Мілан, Парыж і Дзюсельдорф. Там ён даведаўся ўсё пра камерцыйны і тэхнічны аспект прафесіі, аднак яго больш зацікавіла мадэляванне адзення, чым продаж. Ён скончыў аддзяленне Мод у Каралеўскай Акадэміі прыгожых Мастацтваў Антверпена ў 1981 годзе. Падчас вучобы ён пачаў атрымліваць замовы ад бельгійскіх вытворцаў камерцыйных калекцый.

Кар’ера правіць

У 1985 годзе Ван Нотэн заснаваў мужчынскі брэнд. Праз год ён стварыў разам з 5 іншымі бельгійскімі дызайнерамі Антверпенскую шасцёрку. Антверпенская шасцёрка — група бельгійскіх дызайнераў, якая трансфармавала горад Антверпен у эпіцэнтр авангарднай моды ў 1980-х. Ван Нотэн зладзіў паказ сваёй першай мужчынскай калекцыі ў Лондане разам з Антверпенскай шасцёркай. Гэтая калекцыя прывяла да маленькай замовы ад Barneys New York, амерыканскай сеткі крам па продажы моднай вопраткі. Фірма да гэтага часу рэгулярна прадае брэнд Ван Нотэн.

З 1987 года Ван Нотэн пачаў ствараць таксама жаночыя калекцыі. У 1989 году ён адкрыў уласны буцік у Антверпене, у класічным будынку, які раней з’яўляўся атэлье суперніка дзядулі Ван Нотэна. Ён назваў будынак «Палац Мод». У 1991 ён зладзіў паказ мод у Парыжы. У 1993 годзе ён адкрыў яшчэ два буцікі ў Парыжы і ў Мілане, а ў 1997 годзе ў Токіа і ў Ганконгу.

У 1998 годзе дызайнер стварыў калекцыю для балетнай кампаніі Rosas харэографа Ганне Тэрэзе Дэ Кеерсмакер і працягваў супрацоўніцтва яшчэ 5 калекцый.

У 2005 годзе часопіс New York Times назваў яго «адным з самых інтэлектуальных модных дызайнераў». У 2008 годзе ён выйграў Міжнародную Узнагароду Амерыканскай Рады Мадэльераў. У тым жа годзе ён таксама стварыў калекцыю для Кейт Бланшэт, якую яна насіла на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар. Ён мадэляваў адзенне для Ніколь Кідман, Мішэль Абамы, Джуліі Робертс, Саланж Ноўлз, Рыяны, каралевы Бельгіі Мацільды і Мэгі Джыленхол.

У студзені 2007 г. Ван Нотэн адкрыў уласны буцік у Парыжы, на набярэжнай Малаке. Праз 10 месяцаў ён адкрыў буцік у Сінгапуры. Цяпер ён валодае буцікамі ў Кувейце, у Катары, у Дубаі, у Мілане, у Токіа і ў Ганконгу. Ён таксама прадае адзенне ў 400 крамах у свеце, напрыклад, у Нью-Ёрку, Лондане, Мілане, Берліне, а таксама ў Маскве. Ён стварае новую калекцыю 4 разы на год (летнія і зімовыя калекцыі для жанчын і мужчын) і на працягу некалькіх гадоў ён таксама ствараў калекцыі для дзяцей.

1 сакавіка 2014 года адкрылася выстава 'Dries Van Noten, Inspirations' у Парыжы, у частцы Луўра, прысвечанай дэкаратыўнаму мастацтву. Ван Нотэн з’яўляецца першым бельгійцам, якому прапанавалі зладзіць там выставу. Луўр планаваў арганізаваць выставу на 6 месяцаў. Бо выстава была вельмі папулярнай, музей вырашыў падоўжыць выставу на 2 месяцы. За 8 месяцаў выставу наведалі 160000 чалавек. Для параўнання: выставу «Louis Vuitton — MarcJacobs» наведалі 201000 наведвальнікаў за 6 месяцаў.

У 2014 годзе ён стварыў мужчынскую калекцыю, заснаваную на кар’еры легендарнага артыста балета Рудольфа Хаметавіча Нурэева.

Да сённяшняга дня, дызайнер з’яўляецца як крэатыўным дырэктарам, так і гендырэктарам брэнда, асноўнае месцазнаходжанне якога знаходзіцца ў Антверпене.

Зноскі